Опубликовано: 24 февраля 2012, 17:27
27

Будслаўскі фэст набывае новыя традыцыі

Падчас галоўнай Імшы а 11.00 будзе адбывацца малітва за асобаў, якія адзначаюць 25- ці 50-гадовы юбілей — святарства, законнага жыцця або сужэнства. Юбіляры атрымаюць спецыяльнае благаслаўленне. Гэтая малітва стане традыцыяй будслаўскага фэсту.

Пра гэта піша catholic.by.

З гэтага года галоўныя ўрачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе будуць адзначацца не 2 ліпеня, а ў першую суботу ліпеня. Святу быў нададзены рухомы характар з той мэтай, каб як мага больш вернікаў мелі магчымасць прыбыць у санктуарый і ўшанаваць Маці Божую ў цудоўным абразе. Сёлета фэст прыпадае на 7 ліпеня.
23 лютага 2012 г. у Мітрапалітальнай курыі ў Мінску сабралася на працоўную сустрэчу камісія, адказная за правядзенне фэсту. У яе склад уваходзілі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Антоні Дзям’янка, прадстаўнікі духавенства, законнікі і моладзь.

Адным з новых пунктаў фэсту стане пакутнае набажэнства — час на падрыхтоўку да сакрамэнту споведзі (6 ліпеня з 22.00 да 23.00). Сакрамэнт пакаяння, па традыцыі, будзе ўдзяляцца на працягу ўсіх урачыстасцяў.

7 ліпеня падчас галоўнай Імшы а 11.00 адбудзецца малітва за асобаў, якія адзначаюць 25- ці 50-гадовы юбілей — святарства, законнага жыцця або сужэнства. Юбіляры атрымаюць спецыяльнае благаслаўленне. Гэтая малітва стане традыцыяй будслаўскага фэсту.

Сёлетняя ўрачыстасць у Будславе будзе праходзіць пад дэвізам «Марыя — Маці Збаўцы» і стане падрыхтоўкай да 400-гадовага юбілею прысутнасці тут абраза Маці Божай Будслаўскай, які прыпадае на 2013 год.

catholic.by

Читайте также

Павел Батюто: «Команда достигла дна, и мы задолжали болельщикам». ФК «Молодечно» проиграл дома брестскому «Динамо»
Футбольный клуб «Молодечно» 13 июня потерпел 12-е поражение подряд с сначала сезона. В 12 туре на своем стадионе наши проиграли брестскому «Динамо» со счетом 0:1. Единственный в матче гол во втором тайме забил один из лучших голеадоров вышки, российский форвард Егор Корцов.
Неожиданно начавшийся дождь не стал помехой для горячих молодых сердец. Выпускники Воложинского района попрощались со школой
Вечером 13 июня в Воложине прошел районный выпускной вечер. Выпускники школ и гимназий, нарядные и сияющие, собрались на площади Свободы. В такой важный день поддержать юношей и девушек пришли их родители, друзья, учителя.
«С этим курением… Вот как продаст квартиру, чтобы ремонт оплатить – будет знать». Девятиэтажка горела в Молодечно
В Молодечно сегодня, 14 июня, на улице Строителей около 11:40 горел девятиэтажный дом №14А. На месте можно было увидеть шесть подразделений спасателей, а также машину скорой помощи. Из подъезда вывели и посадили на лавочку седую женщину в маске для дыхания.