Опубликовано: 12 мая 2021, 17:45
731

Як пералічыць сродкі на аднаўленне будслаўскага касцёла

Апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец звярнуўся з адмысовай адозвай да ўсіх людзей добрай волі з просьбай аб дапамозе адбудаваць касцёл у Будславе.

«Любыя браты і сёстры ў Хрысце, людзі добрай волі! – цытуе яго catholic.by. – Раніцай 11 мая нашу краіну ўскалыхнула сумная навіна аб пажары ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай. Пажар знішчыў дах, моцна пашкоджаны скляпенні святыні і іншыя будаўнічыя канструкцыі.

Гэта бяда не толькі для Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, але для ўсяго нашага народа.

У гэтую цяжкую хвіліну я як Апостальскі адміністратар sede vacante Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі звяртаюся да вас з просьбай аб дапамозе ў аднаўленні нашай агульнай нацыянальнай каштоўнасці – базылікі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе.

Распачаты збор сродкаў на аднаўленне пашкоджанай пажарам святыні. Ужо цяпер ахвяраванні праз сістэму разлікаў АРІП можна пералічыць на банкаўскі рахунак дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Як здзейсніць ахвяраванне праз сістэму «Разлік» (АРІП)

  1. Выберыце ў плацёжным тэрмінале пункты ў наступным парадку:
    • Сістэма «Разлік» (АРІП) (па нумары паслугі 4349831)
    • Благотворительность и общественные объединения->
    • Помощь детям, взрослым
    • Каритас Минск Пожертвования
  1. Для аплаты ўвядзіце прозвішча, імя, імя па бацьку і мэту ахвяравання БУДСЛАЎ.
  2. Увядзіце суму ахвяравання.
  3. Праверце карэктнасць інфармацыі.
  4. Завяршыце плацёж.

Рэквізіты для ахвяраванняў

Религиозная миссия «Благотворительное католическое общество «Каритас» Минско-Могилевской архиепархии
Тел/факс +375 (17) 515-31-08
УНП 101131305
223058, Минский р-н, д. Лесковка, ул. Каритас, 1
р/с PJCB30150531141000000933
«Приорбанк» ОАО, БИК PJCBBY2X

Ахвяраванне можна зрабіць і на разліковы рахунак парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе

Религиозная община «Римско-католический приход Успения Пресвятой Девы Марии» аг. Будслав Мядельского района
222374, Минская обл., Мядельский р-н, аг. Будслав, ул. Красная площадь, 8
р/с BY12BAPB30153404200100000000
в ОАО «Белагропромбанк», г. Минск
код банка BAPBBY2X
УНП 600195666

Няхай Добры Бог узнагародзіць за кожную дапамогу».

З малітвай, біскуп Казімір ВЕЛІКАСЕЛЕЦ

Читайте также

В Поставах проходят съёмки тревел-шоу «Велобайки-квест»
В Поставах проходят съёмки тревел-шоу «Велобайки-квест». Это уже 5-й сезон популярного медийного проекта телеканала «ТНТ International» о путешествии по стране на велосипеде. Организатор проекта — велосипедный клуб «Минск».
Павел Батюто: «Команда достигла дна, и мы задолжали болельщикам». ФК «Молодечно» проиграл дома брестскому «Динамо»
Футбольный клуб «Молодечно» 13 июня потерпел 12-е поражение подряд с сначала сезона. В 12 туре на своем стадионе наши проиграли брестскому «Динамо» со счетом 0:1. Единственный в матче гол во втором тайме забил один из лучших голеадоров вышки, российский форвард Егор Корцов.
В Молодечно 18-летний парень покатался на чужом автомобиле. Что решил суд?
Суд Молодечненского района 19 мая рассмотрел в судебном заседании уголовное дело по части 1 статьи 214 Уголовного кодекса Республики Беларусь.