Арганізацыйныя моманты святкавання ў Будславе (МАПЫ)
Сайт catholic.by пазнаёміў з арганізацыйныя момантамі святкавання фэсту ў Будславе 6-7 ліпеня.
На ўрачыстасці ў Будслаў прымае шматлікіх гасцей і пілігрымаў не толькі з Беларусі, але і з-за мяжы. Для зручнасці вашай увазе прадстаўляем план размяшчэння аб’ектаў падчас святкавання ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай.
Заўвагі:
- даезд для аўтобусаў з арганізаванымі групамі пілігрымаў пажылога ўзросту або інвалідамі — праз Крывічы;
- праезд на стаянку для аўтамабіляў святароў — праз Крывічы (гл. мапу і план размяшчэння). Права ўезду дае апранутая душпастырам сутана ці хабіт;
- будуць устаноўлены турнікеты і праводзіцца дагляд металашукальнікамі. Забараняецца мець пры сабе рэжучыя і колючыя прадметы;
- святароў, якія арганізоўваюць пешыя пілігрымкі, просім кантактаваць з а. кусташам Віктарам Бурлакам OFM (+375 29 690 13 73). Па гэтым тэлефоне можна атрымаць любую падрабязную інфармацыю.