Опубликовано: 18 августа 2014, 13:28
37

Арганізатары свята "Фэст на Дзядку" на Глыбоччыне плануюць асвяціць крыж “Захавальнік лесу" і правесці канкур (ПРАГРАМА)

Сёмы кіламетр дарогі з Пятроўшчыны на Капыльшчыну стане месцам правядзення 6 верасня свята "Фэст на Дзядку".

У гэтым месцы існуе традыцыя ўшаноўваць працу вяскоўцаў, адзначае сайт "Весніка Глыбоччыны".

Раней на мерапрыемства запрашалі 9 жніўня, аднак, як пішуць Весткі, "Фэст на Дзядку" перанесены папярэдне на 6 верасня. Прычына пераносу – забарона наведваць лясы ў сувязі з пажаранебяспечнай абстаноўкай.

Як патлумачыла Край.бай дырэктар цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці Алена Заяц, назва фэсту звязаная з імем міфічнага персанажа Дзядка, Дзедкі – старога, які збірае лекавыя расліны. Сустрэць яго, паводле народных павер'яў, можна ў лесе. Дзядок – станоўчы персанаж беларускай міфалогіі, прыносіць людзям дабро.

Як піша “Веснік Глыбоччыны”, да сустрэчы з удзельнікамі свята рыхтуюцца адкрытыя акцыянерныя таварыствы “Залатая падкова”, “Глыбоцкая птушкафабрыка”, Узрэцкі і Залескі сельвыканкамы: лепшых працаўнікоў і жыхароў вёсак адзначаць падарункамі. Плануецца асвячэнне крыжа “Захавальнік лесу”.

Калектывы горада і раёна – народны тэатр фальклору “Цярэшка”, народны ансамбль народнай песні “Крынічанька” Глыбоцкага ГДК, фальклорны калектыў “Прасніца” Запрудскага дома фальклору, фальклорны калектыў “Суседзі” Пятроўшчынскага сельскага дома культуры – прадставяць канцэртныя нумары.

Завітаюць на свята і майстры з раённага Дома рамёстваў са сваімі вырабамі. Будзе арганізаваны гандаль і ў летніх кафэ.

Абяцаюць таксама і канкур – відовішчны від коннага спорту.

Сёлета тэма свята – "Край мой родны, край гасцінны".

Праграма свята “Край мой родны, край гасцінны”:

13.00-13.30 – урачыстае адкрыццё

13.30-15.00 – канцэртная праграма (узнагароджванне)

15.00-16.00 – канкур (таталізатар)

16.00-17.00 – аўкцыён, спартыўна-забаўляльная праграма

13.00-17.00 – выстава-продаж вырабаў народных майстроў, фотавыстава.

Святлана ЦІШКО і паводле Вестак, “Весніка Глыбоччыны”

Читайте также

58-летний безработный мужчина обгорел и отравился дымом в доме, где ему разрешили пожить в Молодечненском районе
Жилой дом горел вечером 2 декабря в деревне Вазгелы Молодечненского района. Ожоги и отравление продуктами горения получил 58-летний мужчина, который жил в этом доме с разрешения хозяина.
Профессора и доктора наук будут принимать по тарифу 52 рубля за первичный прием. Минздрав установил тарифы на платные прием и консультацию врача
Соответствующее постановление №156 опубликовано на Национальном правовом портале. Документ вступит в силу 1 февраля 2025 года.
Вратари летают, полевые игроки ложатся костьми, военные берут первые очки – мини-футбол в Молодечно достиг своего экватора
В спортивно-развлекательном центре Молодечно 1 декабря девятым туром завершился первый круг открытого чемпионата города по мини-футболу. На экваторе турнира первой финишировала вилейская «Мехатроника», а служивые воинской части МСКА набрали свои первые три очка.