Опубликовано: 13 декабря 2021, 09:19
327

«Нібы бездапаможнае дзіця» – на возеры ў Глыбокім выратавалі лебедзя і ўзялі яго дамоў на зімоўку

Лебедзь плаваў пад мастом на возеры Вялікім. Мароз і адсутнасць корму маглі загубіць птушку.

9 снежня супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях па звароту глыбачан выехалі на вуліцу Вольную, дзе пад мастом плаваў лебедзь, піша «Веснік Глыбоччыны».

У ходзе выратавальнай аперацыі дапамогу птушцы аказаў начальнік караула РАНС Філіп Прадзед, які дзяжурыў у той дзень. 

– Вылавіўшы  лебедзя з ледзяной вады, нібы бездапаможнае дзіця, ён закутаў яго ў плед і вынес  на бераг. Мы ўдзячны глыбачанам за іх нераўнадушныя адносіны да братоў нашых меншых і добрыя сэрцы, напоўненыя спагадай і любоўю да жывой прыроды, – паведамілі ў Глыбокскім РАНС.

Для лебедзя добрыя навіны не скончыліся. Жыхарка Глыбокага – Аляксандра Канстанцінаўна, з вуліцы Вольнай, 9, не толькі на словах пашкадавала птушку, але і ўзяла яе дамоў на зімоўку.

У выпадку, калі дзікім птушкам ці звярам сапраўды пагражае небяспека альбо яны становяцца пагрозай для людзей, тэлефануйце ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях ці ў раённы аддзел міліцыі, – сказаў начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Казак.

Галіна Сутула
Фатаграфіі з сайта vg-gazeta.by

Читайте также

Денис Васильев назначен начальником Ошмянского районного отдела Следственного комитета Республики Беларусь
В Ошмянском районном отделе Следственного комитета РБ новый руководитель. Им стал Денис Васильев.
В Мяделе подростка за кражу отправили в специальное учебно-воспитательное учреждение на 1 год
12 ноября суд Мядельского района вынес решение по гражданскому делу о помещении несовершеннолетнего жителя района в специальное учебно-воспитательное учреждение по заявлению комиссии по делам несовершеннолетних Мядельского районного исполнительного комитета.
Вратари летают, полевые игроки ложатся костьми, военные берут первые очки – мини-футбол в Молодечно достиг своего экватора
В спортивно-развлекательном центре Молодечно 1 декабря девятым туром завершился первый круг открытого чемпионата города по мини-футболу. На экваторе турнира первой финишировала вилейская «Мехатроника», а служивые воинской части МСКА набрали свои первые три очка.