Сайт Дня пісьменства ў Глыбокім перакладзены з рускай на беларускую мову
Спачатку сайт быў цалкам на рускай мове, але яго перарабілі і цяпер ён - на роднай мове.
Як ужо пісаў Край.бай, у Глыбокім быў зроблены сайт, прысвечаны Дню беларускага пісьменства. Спачатку ён быў цалкам на рускай мове, але сайт перарабілі і цяпер ён выкананы на роднай мове. Адмініструе яго вучань 7 класа Ўладзіслаў Лаўцэвіч, а кіраўніком пазначана настаўніца інфарматыкі Глыбоцкай гімназіі Лідзія Раманчук.
На сайце можна пачытаць пра гісторыю развіцця пісьменства ў Беларусі, азнаёміцца з гісторыяй свята і пабачыць, дзе Дні пісьменства адбываліся раней, выкладзена таксама праграма свята ў Глыбокім, ёсць раздзел пра паэтаў Глыбоччыны і іншыя цікавосткі Глыбокага.
Паглядзець сайт можна ТУТ.
Усе навіны пра Дзень беларускага пісьменства можна прачытаць ТУТ.