Падведзены вынікі раённага этапу дзіцячага фотаконкурсу “На ахове будучага пакалення” ў Глыбокім
З мэтай папярэджання супрацьпраўных паводзін, прафілактыкі шкодных звычак і фарміравання звычак здаровага ладу жыцця з 1 снежня 2013 года праводзіцца II Рэспубліканскі конкурс дзіцячых малюнкаў і фотаздымкаў прававой накіраванасці “На ахове будучага пакалення”, прысвечаны 20-годдзю прыняцця закона Рэспублікі Беларусь “Аб правах дзіцяці”.
У рамках рэспубліканскага конкурсу прайшоў раённы этап.
Як расказалі Край.бай у аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, у фотаконкурсе прынялі ўдзел вучні раённай гімназіі, гарадскіх школ №1 і №2, Падсвільскай, Пліскай, Суклінскай, Шуняўскай, Чарневіцкай, Узрэцкай, Зябкаўскай, Мярэцкаўскай і Запрудскай школ.
Вынікі конкурсу:
1-е месца – Дар’я Банькоўская, Альбіна Гарадзёнак (Зябкаўская школа), Максім Рымдзёнак (Падсвільская школа), Анастасія Кміта (Запрудская школа).
2-е месца – Павел Шаура, Юлія Бахір (СШ №1), Дар’я Банькоўская (Зябкаўская школа).
3-е месца – Паліна Букатая (Суклінская школа), Вікторыя і Вераніка Шостак (Шуняўская школа), Марыя Піваварава (СШ №2).
Анастасія ЖУРАЎСКАЯ