Опубликовано: 04 октября 2013, 12:49
49

Глыбоцкая дэлегацыя выступіла на свяце нацыянальных культур у Міёрах

Напрыканцы верасня ў Міёрах прайшло абласное свята нацыянальных культур, беларускай кухні і гульні “Нас з’яднала зямля Беларусі”.

Мерапрыемства стала адборачным турам Х Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, які адбудзецца ў Гродне, як паведамляе 3 кастрычніка “Веснік Глыбоччыны”.

На свята завіталі прадстаўнікі шматлікіх нацыянальнасцей: рускія, украінцы, яўрэі, латышы, палякі, татары, таджыкі, казахі, армяне, балгары, азербайджанцы, цыгане, якія жывуць побач з беларусамі на зямлі Прыдзвіння.

Багата сабралася і жыхароў з усёй Віцебшчыны. Па традыцыі фестываль распачаўся гульнёвай праграмай і выставай дэкаратыўна-прыкладной творчасці і нацыянальных кухань “Фарбы восені”. Апоўдні на сцэнічнай пляцоўцы на Паўвостраве, улюбёным месцы адпачынку жыхароў Міёраў, запанавала музыка, танцы, песня: перад гасцямі свята выступілі мастацкія калектывы і самадзейныя артысты з усёй вобласці.

– Нашы “Кумачкі” (клуб аматараў нацыянальнай кухні з Гатаўшчыны) прывабілі да сябе ці не ўсіх аматараў салодкага: вішнёвыя торты, пірожныя, вішні ў шакаладзе проста зачароўвалі сваім выглядам дзятву, якая заўсёды “круцілася” ля нашага падворка, – згадвае фестывальны дзень метадыст раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ірына Альхімовіч.

Пад музыку баяніста Дзмітрыя Крывёнка раскупляліся вішнёвыя прысмакі. А глыбоцкая дэлегацыя азнаёмілася з кухнямі іншых нацыянальнасцей.

Паводле “Весніка Глыбоччыны”

Читайте также

Пенсионерка – в больнице. В МЧС рассказали о последствиях пожара на улице Строителей в Молодечно
В Молодечно 14 июня перед обедом загорелся девятиэтажный дом №14А на улице Строителей. В результате пожара госпитализирована с отравлением продуктами горения 64-летняя местная жительница.
Павел Батюто: «Команда достигла дна, и мы задолжали болельщикам». ФК «Молодечно» проиграл дома брестскому «Динамо»
Футбольный клуб «Молодечно» 13 июня потерпел 12-е поражение подряд с сначала сезона. В 12 туре на своем стадионе наши проиграли брестскому «Динамо» со счетом 0:1. Единственный в матче гол во втором тайме забил один из лучших голеадоров вышки, российский форвард Егор Корцов.
«Отец меня дубасил ремнем, а Финберг уволил за профнепригодность». Александр Солодуха на фестивале рассказал молодечненцам много интересного
Заслуженный артист Беларуси, эстрадный певец Александр Солодуха на своей творческой встрече с молодечненцами 13 июня во Дворце культуры был улыбчив, искренен и откровенен. Творческих вершин Солодуха добился неустанной пахотой и теперь имеет право рассказывать о самом сокровенном.