Як прайшло свята «Фэст на Дзядку» ў Глыбоцкім раёне
«Мая вёска – у ёй я гаспадар» – пад такім дэвізам 15 ліпеня на 7-м кіламетры шашы Пятроўшчына–Капыльшчына праходзіла ўжо традыцыйнае свята «Фэст на Дзядку».
Як паведамляе рэсурс westki.info, на ім былі ўрачыста ўзнагароджаны найлепшыя людзі Узрэцкага і Залескага сельсаветаў, падведзены вынікі конкурсу “Найлепшы падворак”. Артысты мясцовых СДК прадставілі прысутным канцэрт.
“Цвіком” свята быў канкур, у якім супернічалі ў асабістым заліку вершнікі конна-спартыўнай школы ААТ “Глыбоцкі мясакамбінат” і “Залатая падкова”. Першым стаў Віталь Чарэднік з “Залатой падковы”.
Адбылася спартыўна-забаўляльная праграма. Завяршылася свята аўкцыёнам, на якім жадаючыя змаглі набыць прадукцыю мясцовых прадпрыемстваў.
Арганізатары свята: Залескі і Узрэцкі сельвыканкамы, ААТ “Залатая падкова”, ААТ “Пятроўшчына”, ААТ Глыбоцкая птушкафабрыка” і Узрэцкае лясніцтва.
Па матэрыялах westki.info