Опубликовано: 10 февраля 2016, 17:12
56

За аднаўленне месца пахавання польскіх салдат на Докшыччыне медалём «Pro Memoria» ўзнагародзілі Юрыя Бараўнёва (ФОТА)

7 лютага ў Крулеўшчыне біскуп Віцебскі Алег Буткевіч асвяціў адноўленыя могілкі польскіх салдат часоў польска-савецкай вайны 1919-1920 гг. У гэты ж дзень за аднаўленне і ўпарадкаванне могілак пробашч мясцовай парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ксёндз Юрый Бараўнёў быў адзначаны медалём «Pro Memoria», які святару ўручылі прадстаўнікі польскага дыпламатычнага корпуса.

Як паведамляе catholic.by, Крулеўшчына, якую часам называюць Крулеўшчызнай або нават Каралеўшчынай, знаходзіцца ў Докшыцкім раёне. Гэта мясцовасць, дзе насельніцтва складае больш за 2 з паловай тысячы чалавек, найбольш вядомая праз чыгуначную станцыю, якую прамінаюць тыя, хто дабіраецца са сталіцы полацкіх князёў у сучасную сталіцу, ці наадварот.

Мясцовасць вядомая не толькі станцыяй, але і іншымі цікавымі рэчамі, якія пакінула на гэтых землях неспакойная гісторыя.

Изображение 3

Жыхары мясцовасці маюць дзве памяткі з часоў польска-савецкай вайны, сумны напамін – могілкі яе ўдзельнікаў. На могілках рускіх салдат, якія знаходзяцца на тэрыторыі Крулеўшчыны, месціцца праваслаўная Спаса-Праабражэнская капліца. А крыху наводшыбе ад вёскі, у крулеўшчынскім полі – магілы польскіх салдат, якія стараннямі мясцовага пробашча кс. Юрыя Бараўнёва і вернікамі парафіі былі адноўлены, а 7 лютага асвечаны віцебскім ардынарыем.

Изображение 2

Алег Буткевіч завітаў у парафію, каб пасля цэлебрацыі святой Імшы паўдзельнічаць ва ўручэнні спецыяльнай і ганаровай узнагароды ксяндзу Юрыю Бараўнёву – медаля «PRO MEMORIA». На ўручэнне гэтай узнагароды на Докшыччыну прыехалі прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса Рэспублікі Польшча.

Изображение 12

Медаль «PRO MEMORIA» – узнагарода, якая ўручаецца польскай Радай па справах абароны памяці змагання і мучаніцтва. На тэрыторыі Беларусі існуе шмат такіх месцаў, дзе пахаваны салдаты розных краін: шведы, палякі, рускія, французы. Некаторыя з гэтых месцаў ужо даўно адноўленыя і прыведзеныя ў парадак, некатоыя яшчэ чакаюць свайго часу. Напрыклад, на тэрыторыі, дзе служыць ксёндз Юрый Бараўнёў, аналагічнае месца пахавання польскіх салдат, дзе быў пры ўдзеле святара ўсталяваны крыж, знаходзіцца каля в. Чачукі.

Изображение 10

Пасля Эўхарыстыі кіраўнік польскага дыппрадстаўніцтва – Часовы павераны ў справах Рэспублікі Польшча Міхал Хабрас – уручыў кс. Юрыю Бараўнёву медаль.

Затым біскуп Алег Буткевіч, госці з Мінска, хор з мёрскай парафіі, які прыехаў на чале з мёрскім пробашчам кс. Кшыштафам Мянкінам, а таксама ксёндз-гаспадар і парафіяне накіраваліся на могілкі.

Изображение 7

У гэты дзень падчас імшы ў касцёле і падчас малітвы на могілках маліліся ў інтэнцыі тых, хто страціў сваё жыццё ў змаганні за вольнасць і праўду.

Изображение 8

Изображение 9

Изображение 11

Изображение 4

Изображение 5

Изображение 6

Изображение 1

Паводле catholic.by
Фота з сайта catholic.by

Читайте также

Неожиданно начавшийся дождь не стал помехой для горячих молодых сердец. Выпускники Воложинского района попрощались со школой
Вечером 13 июня в Воложине прошел районный выпускной вечер. Выпускники школ и гимназий, нарядные и сияющие, собрались на площади Свободы. В такой важный день поддержать юношей и девушек пришли их родители, друзья, учителя.
«С этим курением… Вот как продаст квартиру, чтобы ремонт оплатить – будет знать». Девятиэтажка горела в Молодечно
В Молодечно сегодня, 14 июня, на улице Строителей около 11:40 горел девятиэтажный дом №14А. На месте можно было увидеть шесть подразделений спасателей, а также машину скорой помощи. Из подъезда вывели и посадили на лавочку седую женщину в маске для дыхания.
Павел Батюто: «Команда достигла дна, и мы задолжали болельщикам». ФК «Молодечно» проиграл дома брестскому «Динамо»
Футбольный клуб «Молодечно» 13 июня потерпел 12-е поражение подряд с сначала сезона. В 12 туре на своем стадионе наши проиграли брестскому «Динамо» со счетом 0:1. Единственный в матче гол во втором тайме забил один из лучших голеадоров вышки, российский форвард Егор Корцов.