Опубликовано: 16 июля 2012, 10:44
59

Раскопкі археалагічнага комплексу ідуць у Докшыцкім раёне (ФОТА)

Навукоўцы, студэнты БДУ і валанцёры даследуюць гарадзішча, курганны могільнік і селішча.

Сёлетняя экспедыцыя не першая на Докшыччыне. Як патлумачыла малодшы навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Зоя Харытановіч, гарадзішча жалезнага веку на Докшыччыне адкрыў у 1971 годзе супрацоўнік Акадэміі навук Беларусі Аляксей Мітрафанаў. Доўгі час раскопкі тут не праводзіліся – толькі невялікія даследаванні, расчыстка мясцовасці. Раскопкі пачаліся ў 2005 годзе.

Изображение 1

Удзельнікі раскопак: начальнік экспедыцыі, загадчык сектара археалагічных навуковых фондаў Інстытута гісторыі НАН Беларусі Андрэй Вайцяховіч, антраполаг Інстытута гісторыі Мікалай Памазанаў, супрацоўніца Смаленскага дзяржаўнага музея-запаведніка Таццяна Сталярова, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі Зоя Харытановіч, малодшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Руслан Абрамовіч.

Изображение 5

Летась заклалі раскоп плошчай 32 квадратныя метры. Знаходкі адлюстроўвалі жыццё людзей ад 1 да 10 стагоддзяў нашай эры. Іх было, па словах Зоі Харытановіч, няшмат – 17 адзінак. Знайшлі таксама каменную пляцоўку, якая магла быць брукам ці выкарыстоўвацца пад жытло. Работу вырашылі працягваць.

Сёлета заклалі раскоп у 48 квадратных метраў. Па словах Зоі Харытановіч, раскоп парадаваў з першага пласта: знаходак вельмі шмат. На 11 ліпеня археолагі адпрацавалі паўтара пласта і знайшлі 31 адзінку артэфактаў.

Изображение 2

Грузік з нанесенай графікай

Изображение 3

“Комплекс вялікі, месца вельмі цікавае: з часоў мезаліту (каменнага веку) тут не спынялася жыццё. Гарадзішча – багатае на знаходкі: прадстаўленыя розныя эпохі, розныя культуры, таму тут працуюць розныя спецыялісты: археолагі, антраполаг, музейныя работнікі”, – сказала Зоя Харытановіч.

Сярод сёлетніх знаходак – гліняные пацеркі, грузікі з графікай, якія нашы продкі выкарыстоўвалі для ткацтва ці для рыбалоўства. З бронзы – скроневае колца, шпільку, шыла. Спецыялісты мяркуюць, што раскопкі выйшлі на рэшткі жытла. “Але казаць дакладна, рабіць нейкія высновы рана”, – адзначыла Зоя Харытановіч.

Раскопкі на кургане

Пошукі на кургане пакуль што не далі вынікаў. “Курган зверху папсаваны, засыпаны бітай цэглай. У свой час тут мяжа з Польшчай праходзіла. Знаходзім калючы дрот, гільзы”, – патлумачыў начальнік экспедыцыі, загадчык сектара археалагічных навуковых фондаў Інстытута гісторыі НАН Беларусі Андрэй Вайцяховіч.

Экспедыцыя – 20 студэнтаў, шэсць валанцёраў, навукоўцы і супрацоўнікі музеяў – працуе ў Докшыцкім раёне з 6 ліпеня. Работы плануецца працягваць да 26 ліпеня.

Студэнты першага курса БДУ Улляна Трапянок, Лідзія Жарко, Сяргей Ісаевіч.

Студэнты БДУ адпачываюць пасля працы

Святлана ЦІШКО
Фота Сяргея ЛЕСКЕЦЯ, Kraj.by

Читайте также

Павел Батюто: «Команда достигла дна, и мы задолжали болельщикам». ФК «Молодечно» проиграл дома брестскому «Динамо»
Футбольный клуб «Молодечно» 13 июня потерпел 12-е поражение подряд с сначала сезона. В 12 туре на своем стадионе наши проиграли брестскому «Динамо» со счетом 0:1. Единственный в матче гол во втором тайме забил один из лучших голеадоров вышки, российский форвард Егор Корцов.
Жительница Глубокского района хотела «задекларировать» сбережения, а попала на мошенников
В Глубокский РОВД обратилась местная жительница, которая стала жертвой телефонных мошенников.
В Поставах проходят съёмки тревел-шоу «Велобайки-квест»
В Поставах проходят съёмки тревел-шоу «Велобайки-квест». Это уже 5-й сезон популярного медийного проекта телеканала «ТНТ International» о путешествии по стране на велосипеде. Организатор проекта — велосипедный клуб «Минск».