На Дзень горада ў Докшыцах абяцаюць салют і канцэрт (ПРАГРАМА)
Дзень горада ў Докшыцах у гэтым годзе выпадае на 12 і 13 верасня.
У суполцы горада "Докшицы LIVE" з'явілася прыкладная праграма мерапрыемстваў, пішуць Весткі.
12 верасня:
– Міжнародны інвестфорум (Латвія, Эстонія, Беларусь, Расія);
– 14.00-17.00 – Праца ўсіх пляцовак у горадзе;
– 17.00 – Абласны смотр-конкурс вакальна-інструментальных ансамбляў. Выступленне тэатра мод;
– 20.00 – Адкрыццё свята; выступленне калектываў з Латвіі;
– 22.00 – Салют;
– 22.00-02.00 – Дыскатэка на плошчы.
13 верасня:
– 15.00 – Шоу-праграма "Мисс-Дюймовочка";
– 19.00 – Канцэрт ансамбля песні і танца "Спатканне";
– 22.00-02.00 – Смотр-конкурс дыскатэчных праграм "Золотая вертушка" у ККЗ "ИСКРА".
Увага: магчымыя змены!
Паводле Вестак