Докшыцкім першакласнікам падарылі футбольныя мячы
Сюрпрыз чакаў першакласнікаў з 17 школ Докшыцкага раёна ў апошнія дні навучальнага года – ім былі падораны футбольныя мячы.
Дзеля таго, каб папулярызаваць гульнявыя віды спорту, Асацыяцыя “Беларуская федэрацыя футбола” пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і ААТ “Белаграпрамбанк” вось ужо трэці год праводзіць акцыю “Падары дзіцяці футбольны мяч!”. Аб гэтым 6 чэрвеня пішуць “Родныя вытокі”.
На ўрачыстую лінейку ў Крулеўшчынскую школу з місіяй перадаць спартыўныя падарункі завітала намеснік начальніка РКЦ № 1 у г. Докшыцы Алена Шугальская. Павіншаваўшы першакласнікаў з заканчэннем навучальнага года, яна ўручыла вучням мячы.
Паводле “Родных вытокаў”