Опубликовано: 24 июня 2014, 15:55
46

На фэсце святога Антонія ў Параф’янаве Докшыцкага раёна спяваў бард Віктар Шалкевіч

13 чэрвеня на традыцыйным фэсце святога Антонія ў параф’янаўскім касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі выступіў бард Віктар Шалкевіч.

Планавалі, што бард будзе весяліць народ пад адкрытым небам каля парафіяльнага дома. Але надвор’е прымусіла перанесці канцэрт у касцёл. Віктар Шалкевіч спяваў проста з амбоны, пішуць Весткі.

“Пахвалёны Езус Хрыстус”, – прывітаўся бард са слухачамі. А паслухаць беларускія песні засталося каля паўтары сотні чалавек.

Бард Віктар Шалкевіч

Изображение 1

Віктар Шалкевіч выканаў з паўтузіна песен. Бард падабраў кампазіцыі, якія так ці інакш адлюстроўваюць штодзённае жыццё Заходняй Беларусі: “Балада пра краўца Кацержука”, “Песня пра трэці май”, “Гарадоцкі раманс”, “Яна – праваслаўная, я – каталік” ды іншыя.

У прыватнай гутарцы Віктар Шалкевіч прызнаўся, што вельмі ўражаны як прыгажосцю параф’янаўскага касцёла, так і добразычлівасцю тутэйшых людзей.

Паводле Вестак

Читайте также

За «красивой» картинкой – обман: минчане теряют деньги, покупая товары для дачи в Instagram
С приходом летнего сезона многие жители столицы стремятся обустроить свои дачные участки. В это же время злоумышленники тщательно изучают потребительский спрос и адаптируют свои схемы под сезон: создают фейковые аккаунты интернет-магазинов с популярными товарами.
Лето ставится на паузу? Погода на предстоящую неделю
В субботу, 21 июня, погодные условия улучшатся. Синоптики прогнозируют, что заключительная неделя первого летнего месяца ожидается умеренно теплой, но при этом неустойчивой.
Заряд ярких эмоций, соперничество и круг единомышленников. За что полузащитник из Вилейки любит футбол?
Накануне важной для команды игры поговорили с полузащитником «Вилии». Павел Сысун рассказал, как оказался в команде, за что любит футбол и поделился мнением о сезоне, который проводит команда.