Маладыя спецыялісты ў Докшыцах атрымалі размеркаванні на сцэне кінаканцэртнай залы
Падчас святкавання Дня работнікаў культуры ў Докшыцах, працоўныя месцы атрымалі сем маладых спецыялістаў, якія выбралі прафесію культработніка.
Як піша 13 кастрычніка сайт газеты «Родныя вытокі», прафесійнае свята стала нагодай для того, как падвесці вынікі працы і адзначыць лепшых работнікаў.
Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта атрымала намеснік дырэктара Цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці Ірына Касцюк, а ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў – загадчыца раённай дзіцячай бібліятэкі Алена Гудзь.
Граматы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама ўручылі мастацкаму кіраўніку філіяла №1 ГЦК Алене Чысцяковай, настаўніцы Бягомльскай школы мастацтваў Зоі Крыуш, бухгалтару Людміле Казлёнак і загадчыцы Валкалацкага СДК Марыі Кімстач.
Віншаванні з прафесійным святам, а таксама граматы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама атрымалі намеснік начальніка гэтага аддзела Аксана Гапанёнак, загадчыца Крыпульскага СДК Ірына Штоль, бібліятэкар раённай дзіцячай бібліятэкі Марына Дваяжонава, тэхработнік Парплішчанскай сельскай бібліятэкі Ніна Тытар, настаўнік Докшыцкай школы мастацтваў Дзмітрый Няфёдаў, кіраўнік клуба народных майстроў і самадзейных мастакоў «Докша» Дома рамёстваў Раіса Шыталь і бухгалтар Ганна Царэнка.
Адным з інтрыгуючых момантаў стала аб’яўленне пераможцаў у розных намінацыях на прэмію “Іскра”. Сімвалічныя статуэткі за творчую дзейнасць атрымалі Юлія Жызнеўская, Святлана Гарабец, Ігар Карповіч, Марына Чабан, Таццяна Мальчык, Аляксандр Ярыжанец і Роберт Пянткоўскі.
Неардынарна былі прадстаўлены сем маладых спецыялістаў, якія выбралі прафесію работніка культуры і прыехалі працаваць у Докшыцы. Размеркаванні яны атрымалі тут жа, на сцэне, падчас шоу, якое чымсьці было падобнае на тэлепраект “Голас”.
Паводле сайта газеты «Родныя вытокі»