Опубликовано: 09 января 2015, 14:33
37
У Параф’янаве Докшыцкага раёна падчас каляднай батлейкі танчылі нават манахі (ВІДЭА)
У Доме культуры на пачатку дзеці прадставілі дзве сцэнкі: адну з традыцыйнай батлейкі, другую – пра Божае Нараджэнне ў 3000 годзе. Былі ў праграме і конкурсы для дарослых.
А напрыканцы ўсіх "завёў" брат Войтэк з Докшыцаў, які разам з дзецьмі і манашкамі паказаў у выглядзе танца прыгатаванне салаты з садавіны, паведамляюць Весткі.
Пасля гэтага танцавальная праграма перайшла ў фае клуба, дзе разам з манахамі танцавалі і дзеці, і моладзь, і дарослыя.
Паводле Вестак