Опубликовано: 04 июля 2011, 20:54
97

Біскупская візітацыя і стварэнне новага складу касцёльнага суда адбыліся ў Дзеркаўшчыне

3 ліпеня ў Дзеркаўшчыне (Глыбоцкі дэканат Віцебскай дыяцэзіі) адбылася біскупская візітацыя. Парафію наведаў пастыр дыяцэзіі біскуп Уладзіслаў Блін. Таксама ў Дзеркаўшчыне быў зацверджаны новы склад суддзяў Віцебскай дыяцэзіі (епархіі) Беларускакага Касцёла.

Парафіяне касцёла сустрэлі яго на парозе святыні з хлебам і соллю. Пасля ўрачыстага прывітання адбылася св. Імша, падчас якой маладыя вернікі прынялі з рук біскупа Уладзіслава сакрамэнт бежмавання.

У гаміліі (пропаведзі) наступнік апосталаў заахвоціў прысутную моладзь будаваць сваё жыццё па евангельскіх прынцыпах. Ён таксама нагадаў пра Панну Марыю, якая сваім жыццём паказала вернасць Божым запаветам.

Пасля ўрачыстай св. Імшы адбыўся святочны канцэрт. Усю праграму падрыхтавалі дзеці і моладзь дзеркаўшчынскай парафіі пад кіраўніцтвам парафіянальнай арганісткі.

Пробашч парафіі кс. Віталь Галец падзякаваў вернікам за клопат аб парафіі і за падрыхтоўку да візітацыі.

У час візітацыі біскупа Уладзіслава Бліна ў Дзеркаўшчыне (Глыбоцкі раён). Фота кс. Віктара Місевіча

Пасля абеда адбылося паседжанне касцёльнага суда Віцебскай дыяцэзіі. На ім быў зацверджаны новы склад суддзяў і раздзеленыя паміж прысутнымі святарамі іншыя судовыя функцыі.

Такім чынам біскуп Уладзіслаў Блін даверыў адпаведныя судовыя абавязкі наступным святарам:

Афіцыял – кс. Віталь Галец (Дзеркаўшчына, Глыбоцкі раён)

Віцэафіцыял – кс. Павел Самсонаў (Дунілавічы, Пастаўскі раён)

Суддзя – кс. Валерый Орсік (Орша)

Суддзя – кс. Мечыслаў Янчышын (Глыбокае)

Суддзя – кс. Алег Півавар (Лёзна)

Абаронца сужэнскага саюза – кс. Віктар Місевіч (Бягомль, Докшыцкі раён)

Суддзя і прамотар справядлівасці – кс. Ігнат Санюта (Ахрэмаўцы, Браслаўскі раён)

Натарыюс – кс. Аляксей Асон (будучае месца працы - Віцебск, родам з Канстанцінава Глыбоцкага раёна)

Абноўлены склад касцёльнага суда пачне сваю працу з восені бягучага года. Суд займаецца вырашэннем спрэчных пытанняў, якія датычаць рэлігійнага жыцця, у прыватнасці разглядам справаў, звязаных з расследаваннем і сцвярджэннем, сапраўдны быў касцёльны шлюб паміж парай ці не. Звычайна гэта адбываецца, калі людзі разыходзяцца. Часта бывае так, што з самага пачатку іх шлюб быў несапраўдны: хтосьці з сужонкаў схаваў нейкую важную інфармацыю, меў іншыя намеры, чым казаў, не да канца разумеў, што робіць, быў змушаны (напрыклад, зачацце дзіцяці змусіла да шлюбу, а не жаданне быць разам) і г.д. Усё гэта даследуе праз сведкаў касцёльны суд.

Кс. Віктар МІСЕВІЧ

Читайте также

Открытие XXIV Национального фестиваля белорусской песни и поэзии «Маладзечна – 2025» посвятили Олегу Елисеенкову
Воспоминания об Олеге Елисеенкове, знаменитые артисты и известные хиты, фейерверк и приветствие министра культуры - чем запомнилось открытие XXIV Национального фестиваля белорусской песни и поэзии «Маладзечна-2025».
У жителя Молодечненского района милиция нашла во дворе дорогое оборудование
Совместными усилиями охрановцев Минщины и сотрудников РОВД в ходе мероприятий по пресечению хищений в сфере агропромышленного комплекса задержан нарушитель.
В послужном списке – «Айнтрахт» и «Подляшье». Специалист с немецким опытом возглавил ФК «Молодечно»
Специалист, поигравший в бытность футболистом в советской Украине, Германии и Польше, назначен новым главным тренером футбольного клуба «Молодечно». 56-летний Павел Батюто встал у руля зелено-белой команды. Об этом 3 июня сообщила клубная пресс-служба.