Ахвяраў вайны ўспаміналі на Докшыччыне ў Ходараўцы 7 лістапада (ФОТА)
У актаву ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў ва ўрочышчы Ходараўка (тэрыторыя парафіі імя Марыі ў Параф’янаве), прайшла святая імша, падчас якой успаміналі нявінных ахвяраў Другой сусветнай вайны.
Як паведамляе catholic.by, 27-29 чэрвеня 1944 г. там былі расстраляныя фашыстамі і закапаныя ў зямлю мірныя жыхары навакольных вёсак і з імі 200 ваеннапалонных італьянскіх салдат.
Усяго ў тыя дні ў Ходараўцы загінулі каля 800 чалавек.
Момант гэтай трагедыі ўвекавечаны ў помніку, крыжы, памятным знаку і кветках, пасаджаных на брацкіх магілах.
Паводле catholic.by