Опубликовано: 20 мая 2013, 17:15
37

У аграгарадку Таргуны Докшыцкага раёна пустуючы будынак рэканструюць у жылы дом

На ўездзе ў аграгарадок Таргуны знаходзіцца будынак, які доўга не выкарыстоўваўся. Сёлета гэта маёмасць узята ў гаспадарчы абарот.

За сродкі льготнага крэдыту ў суме каля трох мільярдаў рублёў, які ўзяло ААТ “Таргуны”, у будынку праводзіцца рэканструкцыя, паведамляюць “Родныя вытокі”.

Падрадныя работы вядзе будаўнічая брыгада ДКУБП “ПМК № 52”. Рэканструяваны будынак ператворыцца ў жылы дом з васьмю кватэрамі.

Па словах дырэктара сельгаспрадпрыемства Аляксандра Тулоўскага, гэта службовае жыллё, якое будзе прадастаўляцца ў адпаведнасці з чаргой.

– Будуючы кватэры, – сказаў Аляксандр, – мы думаем пра вырашэнне кадравай праблемы, якая не абмінула і нашу гаспадарку. Дастойная зарплата, умовы працы і жыллё – гэта тыя тры моманты, пра якія думае чалавек, калі вырашае: застацца яму вырошчваць хлеб ці ўцячы ў горад.

Рэканструкцыю жылога дома плануецца завяршыць у кастрычніку, а пабудаваныя душавыя кабінкі і лазня на мехдвары ужо ў поўным распараджэнні працаўнікоў.

Да пачатку ўборачнай кампаніі будзе зманціравана новая сушылка КЗС-60 на газавым паліве. Яе магутнасць – 60 тон збожжа ў гадзіну. Касметычны рамонт вядзецца і ў адміністрацыйным будынку ААТ “Таргуны”.

Па матэрыялах “Родных вытокаў”

Читайте также

ГАИ провела рейд на дорогах Молодечненского района при помощи дрона
Сотрудники отдела ГАИ Молодечненского РОВД 21 июня провели рейд с использованием дрона.
ФК «Молодечно» выгрызает первое очко в высшей лиге – в гостях играем вничью с лидером чемпионата «МЛ Витебском»
Футбольный клуб «Молодечно» 21 июня сыграл в гостях с «МЛ Витебском». В высшей лиге встретились команды, которые по итогам прошлого сезона вместе вышли из первой лиги в элитный дивизион. Но сегодня это уже совсем другая история и две совсем другие команды. Игра завершилась вничью 0:0.
В Вилейском районе в ДТП пострадала 18-летняя девушка-мотоциклист
Авария с участием легкового автомобиля и мотоцикла произошла 21 июня в агрогородке Илья Вилейского района.