Опубликовано: 05 ноября 2013, 18:45
34

На могілках у Свірках Докшыцкага раёна наводзяць парадак

Замест старога драўлянага плота з’явілася новая жалезабетонная агароджа.

Аб гэтым пішуць “Родныя вытокі”.

1 лістапада Касцёл успамінаў Усіх Святых – вядомых і невядомых, старадаўніх і сучасных. Гэты дзень не з’яўляецца, як многія лічаць, “святам памерлых”. Наадварот, у гэты дзень Касцёл радуецца, што вельмі шмат людзей ужо заслужылі збаўленне і знаходзяцца з Богам у небе.

2 лістапада адзначаўся дзень памінання нябожчыкаў – Дзяды. У гэты дзень прынята наведваць могілкі і маліцца за памерлых. І ў першую чаргу гэтае месца павінна быць чыстым і дагледжаным.

Адным з важнейшых накірункаў дзейнасці сельвыканкамаў з’яўляецца добраўпарадкаванне населеных пунктаў, навядзенне парадку на зямлі. Многае робіцца ў гэтым плане і ў Параф’янаўскім сельсавеце. Хоць часам і не хапае фінансавых сродкаў, усё ж такі ўдаецца ажыццявіць некаторыя задумкі. У многім дзякуючы згуртаванасці вяскоўцаў, іх імкненню падтрымліваць парадак.

– На тэрыторыі нашага сельсавета знаходзіцца шэсць могілак. Сёлета актыўна заняліся іх добраўпарадкаваннем у Свірках, – гаворыць старшыня Параф’янаўскага сельсавета Галіна Азарэвіч. – Правялі два суботнікі, падчас якіх працавала чалавек дваццаць: выграбалі лісце, абкошвалі траву. У спілоўванні вялікай бярозы дапамогу нам аказаў ксёндз Раман Мурзіч. Але самае, бадай, галоўнае, што замест старога драўлянага плота з’явілася новая жалезабетонная агароджа.

І сапраўды, могілкі набылі зусім іншы выгляд (на здымку).

Ідэю набыць і ўстанавіць новую агароджу падалі Генадзій і Галіна Янчак са Свіркоў.
– Могілкі – гэта святое месца, і мы павінны яго шанаваць, – сцвярджае Галіна Азарэвіч. – Таму ўсе, хто разумее гэта, адразу ўключыліся ў справу. На сённяшні дзень дзякуючы добраахвотным ахвяраванням вяскоўцаў сабрана 13 мільёнаў рублёў на 50 праслаў, 38 з іх мужчыны ўжо ўстанавілі.

Справу плануюць завяршыць вясной, калі на могілках будзе ўстаноўлены драўляны крыж, зрабіць які за зіму паабяцаў ксёндз Раман.

Паводле “Родных вытокаў”

Читайте также

ФК «Молодечно» выгрызает первое очко в высшей лиге – в гостях играем вничью с лидером чемпионата «МЛ Витебском»
Футбольный клуб «Молодечно» 21 июня сыграл в гостях с «МЛ Витебском». В высшей лиге встретились команды, которые по итогам прошлого сезона вместе вышли из первой лиги в элитный дивизион. Но сегодня это уже совсем другая история и две совсем другие команды. Игра завершилась вничью 0:0.
В Вилейском районе в ДТП пострадала 18-летняя девушка-мотоциклист
Авария с участием легкового автомобиля и мотоцикла произошла 21 июня в агрогородке Илья Вилейского района.
ГАИ провела рейд на дорогах Молодечненского района при помощи дрона
Сотрудники отдела ГАИ Молодечненского РОВД 21 июня провели рейд с использованием дрона.