У вёсцы Княжына Браслаўскага раёна з’явяцца шэсць новых вуліц
Падчас апошняй сесіі райсавета вырашылі даць ім такія назвы: Княжынская, Навяцкая, Рыбацкая, Зарнічная, Ціхая і Ясная.
Як піша 23 верасня “Браслаўская звязда”, падчас апошняй сесіі райсавета разглядалася пытанне наконт прысваення назваў элементам вулічна-дарожнай сеткі, якія запраектаваны ў населеным пункце Княжына Браслаўскага раёна.
Перад прысутнымі выступіў намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Давыдзенка. Ён паведаміў, што згодна з будаўнічым праектам “Інжынерна-транспартная інфраструктура са схемай кварталаў індывідуальнай забудовы н.п. Княжына”, там з’явяцца шэсць новых вуліц.
Прапанавалася прысвоіць ім наступныя назвы: Княжынская, Навяцкая, Рыбацкая, Зарнічная, Ціхая і Ясная. Дэпутаты прапанову падтрымалі і прагаласавалі за прыняцце адпаведнага рашэння.
Паводле “Браслаўскай звязды”