Опубликовано:
74

Компания «Будзьма!» выпустила стикеры на белорусском языке

В первом выпуске – тематические наклейки о творчестве наших классиков и стикеры, посвященные 400-летию нашего «Букваря».

Па ўсім свеце назіраецца сапраўдны стыкерны бум! Дзе іх толькі цяпер не сустрэнеш: на стадыёнах, у трэнажорных залах, у барах, клубах і шмат дзе яшчэ. Натуральна, што “Будзьма!” не засталася ўбаку: пабачыў свет набор з 29 яскравых стыкераў, які будзе цікавы не толькі дзецям, але і дарослым! І гэта толькі пачатак!

Изображение 1 Изображение 2

У першым выпуску – тэматычныя стыкеры да творчасці нашых класікаў Яна Баршчэўскага, Янкі Маўра, Максіма Гарэцкага і Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, а таксама налепкі, прысвечаныя нашаму “Буквару”, які сёлета адзначыў сваё 400-годзе. Кожны ліст са стыкерамі аздоблены кароткім інфарматыўным апісаннем, – паведамілі kraj.by у грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Изображение 3 Изображение 4

Яскравыя і адметныя, гэтыя стыкеры ўпрыгожаць вашыя планшэты, камп’ютары, ноўтбукі ды іншыя прылады.

Іх можна купіць у некаторых мінскіх кнігарнях. З цягам часу ў сталіцы і абласных цэнтрах з’явяцца новыя пункты продажу.

Если вы заметили ошибку в статье и хотите сообщить нам об этом, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
смотреть другие новости рубрики »

Добавить комментарий

Имя (обязательно) Email (обязательно) Год
Отправить
Правила размещения комментария