Опубликовано: 18 января 2018, 11:17
51

Як у Маладзечне Каляду сустракалі (фота)

12 студзеня дзверы Дзіцячага Цэнтра культуры “Расток” гасцінна расчыніліся для ўсіх жадаючых даведацца пра цікавыя традыцыі святкавання Каляд на Беларусі.

У зале, абсталяванай як вясковая хата, адбылося фальклорнае свята для жыхароў горада і раёна “Каляду сустракаем – весела гуляем!”, на якое сабралася больш за 80 гледачоў, расказалі kraj.by у ДЦК “Расток”. Сустракала ўсіх Гаспадыня са сваімі сяброўкамі.

Изображение 1

Изображение 2

Изображение 3

Изображение 4

Изображение 5

Калядная сустрэча распачалася з гаворкі аб традыцыях святочнай вячэры, якая пачынаецца тады, калі на небе запальваецца першая зорка. Да гаспадыні завіталі калядоўшчыкі – спачатку дзеці, а затым і дарослыя. Кожны гурт прыходзіў з сімвалам сонца – Каляднай зоркай. Калядоўшчыкі былі пераапрануты ў традыцыйныя маскі: Мядзведзя – сімвала здароўя і сілы, Пеўніка – сімвала весялосці і радасці, Казы – сімвала багацця і дабрабыту. Песнямі, гульнямі, танцамі яны павесялілі ўсіх прысутных, самым актыўным удзельнікам гульняў падаравалі салодкія сувеніры.

Изображение 6

Изображение 7

Изображение 8

У калядны вечар не абышлося без варожбаў. Цыганка прапанавала гаспадыні, а потым і гледачам даведацца пра лёс і жыццё. З задавальненнем варажылі не толькі дарослыя, але і дзеці.

Изображение 9

На заканчэнні свята Гаспадыня пачаставала ўсіх прысутных традыцыйнымі стравамі каляднай вячэры – куццёй, поліўкай і дранікамі.

Изображение 10

Изображение 11

Kraj.by
Фотаздымкі прадастаўлены
kraj.by ДЦК “Расток”



Читайте также

Права на 20 лет и техосмотр на 3 года. Какие изменения вносит новый указ?
Проведение более 200 административных процедур корректируется в Беларуси. Соответствующий указ №55 подписан 16 февраля.
«Театру жить и процветать!» В МОДТ торжественно открыли театральную экспозицию
29 марта в Минском областном драматическом театре прошла церемония торжественного открытия театральной экспозиции.
Прятал наркотик в баночке из-под настойки валерианы. Суд вынес приговор
Прокуратура Минского района поддержала в суде государственное обвинение в отношении жителя столицы, которому инкриминирован незаконный оборот наркотических веществ.