Стаў вядомы распарадак святкавання ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай на Мядзельшчыне
У гэтым годзе ў Будславе Мядзельскага раёна будуць святкаваць 25-годдзе адраджэння пілігрымак да Маці Божай Будслаўскай.
Аб гэтым паведамляе сайт «Нарачанскай зары».
Распарадак святкавання ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай «Марыя – прытулак грэшных» у Будславе Мядзельскага раёна
3 ліпеня
13.00-17.00 – сустрэча і прывітанне пілігрымаў кусташам а. Віктарам Бурлакам OFM
17.00 – гурт «Рыбы» – евангелізацыйная праграма;
18.00 – cвятая імша для пілігрымаў, якую ўзначаліць дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Прэзентацыя пілігрымак;
20.00 – акафіст у выкананні хору Грэка-Каталіцкай Царквы;
20.30 – марыйныя Нешпары;
21.30 – рахунак сумлення;
22.30 – даклад на тэму «Год кансэкраванага жыцця»;
23.00 – падрыхтоўка да святой імшы;
23.30 – працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай;
24.00 – святая імша, якую ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
4 ліпеня
02.00 – моладзевая праграма ў палатачным гарадку;
02.00 – святая імша паводле грэка-каталіцкага абраду;
03.00 – рэха фестывалю «Magnificat»: паказ фільмаў;
04.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту;
05.30 – гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі;
06.00 – святая імша перад абразом Маці Божай;
08.30 – святая імша, якую ўзначаліць біскуп Віцебскі Алег Буткевіч;
10.00 – даклад з нагоды 50-годдзя Другога Ватыканскага Сабору;
11.00 – святая імша, якую ўзначаліць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, пакутны акт. Эўхарыстычная працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай.
Як выходзіла ў мінулым годзе пілігрымка з Маладзечна, можна ўбачыць ТУТ.
Паводле сайта «Нарачанскай зары»