Опубликовано: 16 января 2019, 15:52
62

Старыя вясельныя здымкі маладзечанцаў могуць прыняць удзел у культурным праекце

Мэта праекта: захаваць традыцыйную культурную спадчыну маладзечанцаў праз збор і папулярызацыю вясельных сямейных архіўных здымкаў.

А таксама вывучэнне вясельнай абраднасці рэгіёна. Вяселле – гэта магчымасць пабачыць усю прыгажосць і моц беларускай традыцыі ў адным абрадзе. Значную каштоўнасць складае вывучэнне рэгіянальных асаблівасцей вясельнага абрада.

Централізаваная клубная сістэма Маладзечанскага раёна і этнаграфічны клуб Кола сумесна з VEHA.by распачынае сацыяльна-культурны праект “Вясельны вянок Маладзечаншчыны”, распавяла kraj.by метадыст па фальклору клуба "Kола" Вольга Трубач

Праект рэалізуецца праз арганізацыю наступных мерапрыемстваў:

1) збор здымкаў з сямейных архіваў (візуальная частка вяселля) і стварэнне выставы (плануецца ў траўні),

2) арганізацыя этнаграфічных экспедыцый па заяўленай тэме і як вынік рэканструкцыя шлюбнага касцюма,

3) дэманстрацыя рэканструкцыі вясельнага абрада падчас выставы,

4) стварэнне і выданне па выніках збору здымкаў альбома і яго PDF-версіі.

Сямейныя архівы ўтрымліваюць шмат этнаграфічных  і краязнаўчых звестак: знешнія праяўленні, асаблівасці абраднасці, мясцовую спецыфіку.

На здымку: Чапурок Данута Іосіфаўна 1940 г.н. і Чапурок Іван Аляксандравіч 1935 г.н. 23.05.1959 г. Валожын. Вяселле адбывалася ў Ермаках (у маладога) і Каменшчыне (у маладой)

Изображение 2

Тэма вяселля закранула кожную сям’ю рэгіёна, таму сямейныя фото-альбомы з’яўляюцца  змястоўнай крыніцай для даследвання  калектыўнай культурнай памяці Маладзечаншчыны. Цікавасць складаюць сямейныя здымкі  ўключна па 1960 год.

Маладзечанцам прапануюць далучыцца да праекта і заглянуць у свой сямейны фотаальбом, адабраць вясельныя здымкі і пабачыць іх на выставе “Вясельны вянок Маладзечаншчыны”.

Патрабаванні да здымкаў:

1. Здымкі з сямейнага архіва на вясельную тэму да 1960 г., зробленыя на тэрыторыі Маладзечанскага раёна.

2. Здымкі дасылаць на емейл kolaclubmolod@gmail.com або прыносіць для сканавання на адрас: г. Маладзечна, вул. Лібава-Роменская, 71, другі паверх для метадыста па фальклору Вольгі Трубач (МТС (029) 535-31-05).

3. Пажаданыя параметры здымкаў: 600dpi (JPG, TIF-файлы).

4. Апісанні здымкаў:

- назва месца, дзе зроблены здымак,

- дата, калі зроблены здымак,

- подпісы людзей на здымку (імя, імя па бацьку, прозвішча, гады жыцця),

- кароткая гісторыя падзеі, адлюстраванай на здымку (па жаданню). Здымкі можна дасылаць да 31 сакавіка 2018 года.

*Увага! Калі тэхнічныя параметры здымка не будуць дазваляць выкарыстоўваць яго на выставе, то фота будзе размешчана на сайце этнаграфічнага клуба «Кола» у раздзеле “Вясельны вянок Маладзечаншчыны”.

Kraj.by



Читайте также

Права на 20 лет и техосмотр на 3 года. Какие изменения вносит новый указ?
Проведение более 200 административных процедур корректируется в Беларуси. Соответствующий указ №55 подписан 16 февраля.
Алеся Кузнецова: «Искренне люблю то, что делаю»
Белорусская писательница Алеся Кузнецова презентовала молодечненцам свои книги и пообщалась с поклонниками литературы.
Сигарета или электропроводка? Сарай вспыхнул в Поставах – спасатели рассматривают две версии причины пожара
В Поставах на Советском переулке сегодня ночью, 18 апреля, загорелся частный сарай. По версии спасателей, пожар мог начаться либо от короткого замыкания электропроводки, либо из-за неосторожного курения хозяина.