Опубликовано: 08 июня 2018, 10:47
84

На фестываль «Маладзечна-2018» выйгралі квіткі віляйчанка і мінчук

ХVІІІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2018» пройдзе 8-9 чэрвеня.

Пераможцамі розыгрышу на нашым партале сталі Алена Пісарук з Вілейкі і Раман Туранаў з Мінска.

Алена Пісарук была трэцяй па ліку, якая даслала дакладныя адказы, таму яна атрымоўвае квіток на спектакль «Кар’ера доктара Рауса». Пераможца працуе вядучым бухгалтарам у вілейскай бальніцы. Раней ужо выйгравала квіткі ў цырк.

На спектакль плануе пайсці разам з мужам.

Алена Пісарук з дачкой

Изображение 1

Раман Туранаў з Мінска атрымоўвае 2 квіткі на ўрачыстае адкрыццё фестывалю. Ён працуе лагістам. Пра розыгрыш даведаўся выпадкова. «Шукаў інфармацыю ў Гугле і патрапіў на kraj.by, дзе і пабачыў розыгрыш», – расказаў ён.

На фестываль Раман плануе паехаць разам з бацькамі.

Раман Туранаў

Изображение 2

Адказы:

1) У якім годзе прайшоў І Рэспубліканскі фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

1993 год. Крыніца festyval.by

2) Пералічыце гады, у якія праводзіўся фестываль (ад пачатку і да нашага часу).

1993, 1994, 1995, 1996, 1998, 2001, 2003, 2005, 2007, 2009, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017. Крыніца festyval.by

3) У які горад у 1995 г. пераехаў фестываль?

У Мінск. Крыніца festyval.by

4) Назавіце імя беларускага дзеяча, гісторыя якога распавядаецца ў спектаклі «Кар’ера доктара Рауса». 

Францыск Скарына. Крыніца rtbd.by

5) Напішыце назву песні Ігара Паліводы, якая многія гады з’яўлялася гімнам фестывалю.

«Маладзечна». Крыніца youtube.com

Віншуем пераможцаў, а ўсім астатнім зычым знайсці магчымасць і жаданне наведаць святочныя мерапрыемствы, якіх на гэтых выходных у Маладзечне будзе мноства

Дана ЗАКРЭЎСКАЯ
Фотаздымкі прадастаўлены kraj.by пераможцамі розыгрышу



Читайте также

Дожди и ночные заморозки до -3°С. Погода на выходные
20 и 21 апреля скажется влияние холодных неустойчивых воздушных масс, днем погоду будут формировать фронтальные разделы, смещающиеся с территории Польши.
«В реке заметили фрагменты одежды». Тело 58-летней женщины достали водолазы из речки Друйки в Браславском районе
Недалеко от деревни Струневщина Друйского сельсовета Браславского района днем 18 апреля водолазы ОСВОД достали из речки Друйки тело погибшей 58-летней местной жительницы, которую искали с марта.
Водоемы Вилейского района вышли из берегов. Есть ли опасность для жителей региона
В тематических рыбацких чатах и среди вилейчан активно обсуждается повышение уровня воды и разливы водоемов в районе. В частности, на акваториях Вилейского водохранилища и реках региона.