Опубликовано: 05 июня 2018, 12:31
111

Адкажы на пытанні і атрымай магчымасць выйграць квіткі на фестываль «Маладзечна-2018»

ХVІІІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2018» пройдзе 8-9 чэрвеня.

Асноўныя мерапрыемствы фестывалю будуць прымеркаваны да Года малой радзімы і 80-годдзя Міншчыны, а таксама творчасці народнага артыста СССР і Беларусі Ігара Лучанка.

Жыхароў і гасцей горада падчас фестывалю чакае мноства цікавых мерапрыемстваў: сустрэчы з паэтамі, дзеячамі культуры і мастацтва Беларусі, а таксама выстаўкі, спектаклі, канцэрты акадэмічнай і джазавай музыкі, мастацкі пленэр і інш.

Партал kraj.by прапануе сваім чытачам выйграць квіткі на ўрачыстае адкрыццё Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2018», якое пройдзе 8 чэрвеня на сцэне Летняга амфітэатра ў 21.30. А таксама квіток на спектакль «Кар’ера доктара Рауса» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, які адбудзецца 9 чэрвеня ў 18.00 у Палацы культуры.

Умовы розыгрышу:

– правільныя адказы на пытанні неабходна даслаць на электронную пошту spec2@kraj.by і пазначыць КАНТАКТНУЮ ІНФАРМАЦЫЮ для сувязі з Вамі;

– нельга дасылаць больш за адно пісьмо з адной і той жа паштовай скрыні;

– у тэме пісьма АБАВЯЗКОВА пазначыць «Маладзечна-2018».

Карыстальнік, які трэцім па ліку дашле правільныя адказы, атрымае квіток на спектакль, а сёмы – 2 квіткі на ўрачыстае адкрыццё фестывалю.

Пытанні:

1) У якім годзе прайшоў І Рэспубліканскі фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

2) Пералічыце гады, у якія праводзіўся фестываль (ад пачатку і да нашага часу).

3) У які горад у 1995 г. пераехаў фестываль?

4) Назавіце імя беларускага дзеяча, гісторыя якога распавядаецца ў спектаклі «Кар’ера доктара Рауса». 

5) Напішыце назву песні Ігара Паліводы, якая многія гады з’яўлялася гімнам фестывалю.

Чакаем Вашых адказаў!

Дана ЗАКРЭЎСКАЯ

Усе навіны фестывалю – у спецыяльнай рубрыцы партала kraj.by



Читайте также

«В реке заметили фрагменты одежды». Тело 58-летней женщины достали водолазы из речки Друйки в Браславском районе
Недалеко от деревни Струневщина Друйского сельсовета Браславского района днем 18 апреля водолазы ОСВОД достали из речки Друйки тело погибшей 58-летней местной жительницы, которую искали с марта.
Дожди и ночные заморозки до -3°С. Погода на выходные
20 и 21 апреля скажется влияние холодных неустойчивых воздушных масс, днем погоду будут формировать фронтальные разделы, смещающиеся с территории Польши.
Смотрите, какие дороги в Островецком районе отремонтируют в 2024 году
Какие участки дорог по Гродненской области планируется отремонтировать в 2024 году, можно посмотреть на картах-схемах.