Опубликовано:
106

З павагай да Агінскіх. У Смаргоні 10 ліпеня адкрыецца выстава “Мелодыі Радзімы”

Адкрыццё запланавана на 15.00 у Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі.

Сёлета мы з вялікай павагай прыгадваем розныя старонкі жыцця і творчасці  слаўных прадстаўнікоў роду Агінскіх Міхала Канстанціна (1730 – 1800) і Міхала Клеафаса (1765 – 1833). Яны былі не толькі значнымі палітыкамі, дыпламатамі, грамадскімі дзеячамі, але і вялікімі кампазітарамі свайго часу. Каб адзначыць гэтыя слаўныя імёны нашых паважаных землякоў і патрыётаў Радзімы, узнікла ідэя правядзення мастацкай выставы ў Смаргоні.

Яе ўдзельнікі – сябры суполкі “Абуджэнне” з Мінска і Узды: Андрэй Лычкоўскі, Фёдар Ладуцька, Уладзімір Сайко і Яўген Шунейка. Таксама да гэтай выставы шчыра далучыліся сябры мастацкай суполкі “Слонім-art”: Васіль Грыневіч, Леанід Богдан, Яўген Іваноў, Віталь Фядотаў, Тамара і Алесь Стэцэнкі, Казімір Кулеш і Уладзімір Макарэвіч.

Усіх творцаў аб’ядноўвае вялікая павага да Агінскіх, якія пакінулі вялікі след у нашай айчыннай гісторыі і культуры, але не дачакаліся па сённяшні дзень вобразнага адкрыцця іх жыцця і дзейнасці ў сучасных мастацкіх творах.

Удзельнікі выставы вырашылі пераадолець такую “застойную” сітуацыю. Яны упершыню адлюстроўваюць вобразы Агінскіх у нашым выяўленчым мастацтве ХХІ ст. у жывапісе, ствараюць мемарыяльныя знакі, прысвечаныя іх памяці. Таксама мастакі праводзяць шматлікія сеансы пленэрнага жывапісу ў тых мясцінах на Гродзеншчыне, дзе жылі і натхняліся каляровым і гукавым суладдзем нашай зямлі Міхал Казімір і Міхал Клеафас. 

Изображение 1

Изображение 3

Изображение 2

Изображение 4

У шматлікіх жывапісных і фотапейзажах аўтары імкнуліся данесці такую натхняльную сувязь. Творы выставы вырашаны ў апірышчы на традыцыі стыляў рэалізму, рамантызму і сімвалізму, якія з’яўляюцца найбольш адпаведнымі для вырашэння пастаўленай задачы.         

Гэта  выстава – першы вынік супольнай творчай актыўнасці і мэтанакіраванасці, якія дапамагаюць сучаснікам шчыра ганарыцца прыродным хараством нашай краіны і яе вялікімі дзеячамі мінулых стагоддзяў, жыццё і дзейнасць якіх заўсёды будзе для нас высокім прыкладам служэння Радзіме.  

Паводле матэрыялаў, прадастаўленых Край.бай мастакамі суполак “Абуджэнне” і “Слонім-art”

Если вы заметили ошибку в статье и хотите сообщить нам об этом, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
смотреть другие новости рубрики »

МНЕНИЯ ПОЛЬЗОВАТЕЛЕЙ

  • сергей станиславович 9 июля 2015 в 13:25:33
    БУДЗЬЦЕ ЛАСКАВЫЯ, ВЫПРАЎЦЕ ФАКТАГРАФІЧНЫЯ ПАМЫЛКІ Ў ДАЦЕ НАРАДЖЭННЯ НАШАГА СЛАВУТАГА аГІНСКАГА. нАВАТ КАЛІ ВЫ НЕ ВЕДАЕЦЕ, КАЛІ НАРАДЗІЎСЯ МІХАІЛ КЛЕАФАС, МОЖАЦЕ ЭЛЕМЕНТАРНА ПАЛІЧЫЦЬ. СЁЛЕТА - ГОД АГІНСКАГА, 250 ГАДОЎ З ДНЯ ЯГО НАРАДЖЭННЯ, А КАЛІ 250, ТО НІ Ў ЯКІМ РАЗЕ ЁН НЕ МОГ НАРАДЗІЦЦА Ў 1768 ГОДЗЕ. і ЛЕПШ ЧЫМ ВЫДАЛЯЦЬ МОЙ КАМЕНТАР (а ВЫ ГЭТА АБАВЯЗКОВА ЗРОБІЦЕ, БО БАІЦЕСЯ АБ'ЕКТЫЎНАЙ КРЫТЫКІ, А ГЭТА, ЯК ВЯДОМА, ПРЫКМЕТА НЕПРАФЕСІЯНАЛІЗМУ, ЛЕПШ БЫ АПЕРАТЫЎНА ВЫПРАВІЛІ ПАМЫЛКУ.
  • Катерина Сушко 9 июля 2015 в 14:32:56
    Паважаны Сяргей Станiславaвiч, вялікі дзякуй за ваш каментар.
    Вы сапраўды дапамагаеце нам рабіць адну справу - быць карыснымі і аператыўнымі для чытачоў. Паверце, рэдакцыя не хацела пакрыўдзіць ні Вас, ні славутага Агінскага. Як прафесіянальны журналісцкі сайт, мы аператыўна ўсе выправілі. І Вы дарма напрыканцы каментара нас неаб'ектыўна абвінавацілі. Жадаем Вам і надалей прымаць актыўны удзел у каментарах да навін.

Добавить комментарий

Имя (обязательно) Email (обязательно) Год
Отправить
Правила размещения комментария