Опубликовано:
79

У Браслаўскім музеі традыцыйнай культуры дзейнічае персанальная выстава Яна Рыдзікі

На выставе жывапісу прадстаўлены ілюстрацыі да легенд і паданняў Браслаўшчыны, а таксама краявіды Браслаўшчыны.

Як паведаміла Край.бай намеснік дырэктара Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў Эла Зінкевіч, выстава “Жывапіс” праходзіць з 4 кастрычніка і будзе доўжыцца да 14 снежня.

Изображение 1

“Ян Рыдзіка – таленавіты мастак, педагог. Ён працуе ў розных жанрах: партрэт, нацюрморт, пейзаж і інш. На дадзенай выставе прадстаўлены ілюстрацыі да легенд і паданняў Браслаўшчыны, а таксама краявіды Браслаўшчыны”, – патлумачыла Эла Зінкевіч.

Па словах Элы Зінкевіч, выставы мастака праходзяць кожныя пяць год. Сёлета Яну Рыдзіку споўнілася 75 гадоў, такім чынам, прыйшоў час наступнай экспазіцыі.

Наведаць выставу можна штодня з 9.00 да 18.00, акрамя панядзелка.

Даведка: Ян Рыдзіка – мастак і педагог. Нарадзіўся ў 1937 годзе ў вёсцы Барадзінічы Браслаўскага раёна. Яго бацька, Антон Паўлавіч, добра маляваў, іграў на скрыпцы, прымаў удзел у мясцовым самадзейным тэатры. Яго талент перадаўся сыну. Ян Рыдзіка скончыў Барадзінічскую сямігадовую школу, потым – дзесяцігодку ў Ёдах. Пасля заканчэння Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута два гады працаваў аграномам. Але мара стаць настаўнікам яго не пакідала. І ён паступіў на завочнае аддзяленне Віцебскага педагагічнага інстытута. Больш за 35 гадоў адпрацаваў настаўнікам у родных Барадзінічах, арганізаваў і аформіў школьны музей прыроды.
budzma.org

Валерыя КІЧЫГІНА
Фота прадастаўлена Край.бай Музеем традыцыйнай культуры

Если вы заметили ошибку в статье и хотите сообщить нам об этом, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
смотреть другие новости рубрики »

Добавить комментарий

Имя (обязательно) Email (обязательно) Год
Отправить
Правила размещения комментария