Опубликовано:
219

Край.бай разыграе два квіткі на канцэрт "Масты сяброўства – Беларусь-Расія"

18 красавіка ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна выступіць сімфанічны аркестр Маладзечанскага музыкальнага каледжа імя М.-К. Агінскага пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча культуры Беларусі Рыгора Сарокі.

У святочным веснавым канцэрце, дзе Вы зможаце атрымаць асалоду ад класічнай музыкі, прымуць удзел Наталля Міхайлава (сапрана), Сяргей Швыроў (альт), Дзмітрый Лагун (барытон), Таццяна Сарока (фартэпіяна) і іншыя.

Як і заўсёды, мы публікуем некалькі пытанняў і будзем чакаць Вашых адказаў.

Умовы конкурсу:

– правільныя адказы на пытанні неабходна даслаць на электронную пошту spec2@kraj.by і пазначыць КАНТАКТНУЮ ІНФАРМАЦЫЮ для сувязі з Вамі;

– нельга дасылаць больш аднаго пісьма з адной і той жа паштовай скрыні;

– у тэме пісьма АБАВЯЗКОВА пазначыць “Розыгрыш білета”.

Карыстальнік, які першым па ліку дашле правільныя адказы, атрымае два квіткі на канцэрт “Масты сяброўства – Беларусь-Расія”.

Хутка пытанні з’явяцца на сайце. Сачыце за навінамі!

Дана ЗАКРЭЎСКАЯ

Если вы заметили ошибку в статье и хотите сообщить нам об этом, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
смотреть другие новости рубрики »

Добавить комментарий

Имя (обязательно) Email (обязательно) Год
Отправить
Правила размещения комментария