Последние комментарии

Новы год у заснежаных Карпатах


Опубликовано:

1

Даўно марыла сустрэць Новы год у заснежаным лесе, у якой-небудзь леснічоўцы. Ды не выпадала. А тут паступіла прапанова адзначыць гэта свята ў гарах, дакладней у Карпатах!!!
(Карпаты – горная сістэма ў Цэнтральнай Эўропе, якая знаходзіцца на тэрэторыі Чэхіі, Польшчы, Румыніі, Украіны, Славакіі, Венгрыі, Румыніі, Сербіі і часткова Аўстрыі).

“Вох! Такога не было нават у маіх марах”, – падумала я.

“Канечне, так!” – пагадзілася я.

13

Ад бацькоў “на дарожку” атрымала порцыю перасцярог наконт “бэндэраўцаў” і “бамбёжкі”. Прыйшлося супакойваць. Інтуіцыя падказавала, што “ўсё будзе добра – у кожнага з нас”. Так яно і выйшла.

Забягаючы наперад, хачу прыгадаць размову з украінцам, які па сваёй ініцыятыве пагадзіўся падвезці нас 50 км далей ад патрэбнага яму месца, маўляў: “Мы сябруем з беларусамі!” Ведучы размову пра мову Мікалай (так звалі кіроўцу) падкрэсліў, што мова, будзь яна беларускай, украінскай, ці рускай – усяго толькі сродак камунікацыі, і ні ў якім разе не сродак дыскрымінацыі.

3

11

А запрасіла мяне апантаная вандроўніца-аўтаспыншчыца Ганна з Віцебска, пра яе падарожжа па Грузіі і Дагестане ў адзіночку я раней пісала.

З Беларусі нас ехала чацвёра. Апошнім пунктам у межах Беларусі на шляху да Карпат быў Брэст. А далей на перакладных (электрычках і аўтобусах) да Косава – аднаго з цэнтраў Гуцульшчыны – гісторыка-этнаграфічнай зямлі гуцулаў у межах Карпатах. Гуцулы – этнічная група ўкраінцаў.

12

Вось да такой гуцулкі мы і трапілі. І звалі яе – Марічка. Усё ніяк не магла запомніць гэта імя. Марічка – дзяўчына небывалага хараства душы. Пра такіх людзей кажуць “прыгожы душой”. Гэта дакладана пра яе. Ды і знешне яна вельмі прывабная. Добрая, спагадлівая, радасная, мужная, да таго ж і мастачка. Ад карціны тыбецкага хлопчыка, якую яна намалявала, немагчыма было адвесці позірк: у вачах хлопчыка столькі любові да свету… як і ў самой Марічкі.

Дзяўчына здымае невялічкую хатку. Усё б добра, але температура ў ёй не падымаецца вышэй 12 градусаў. Але Марічка на такія халадавыя ўмовы толькі пасміхаецца і прымае гэта як даннасць. (Электрычны абагравальнік яна мае, калі што). І так яна адносіцца да ўсяго, што з ёй адбываецца. Аскетка.

15

Тым часам Новы год жа нас чакаў нас у хатцы Кубі – гэта ў 1,5 гадзіны язды ад Косава. Гасцявы домік знаходзіўся ў гарах, ля чорнагорскага хрыбта, які трымаў паляк Куба. Таму не дзіўна, што 31.12 большасць гасцёў у гэтай хатцы складалі палякі. Затым па колькасці ў спісе ішлі ўкраінцы, беларусы і адзін турак. Вось такі інтэрнацыянальны Новы год у нас атрымаўся.

6

Кошт за адну ноч складаў 5 даляраў. Магчыма, у вас узнікне пытанне, як мы камунікавалі. Ды, проста – кожны размаўляў на сваёй мове, пры гэтым разумелі адзін аднаго.

Галоўнае – мы атрымоўвалі асалоду ад прыроды, а “салатам” асаблівай увагі не надавалі, як гэта часта бывае На новы год. Ура!

5

Таму 23.30 падкраліся нечакана. Сам Новы год сустракалі на бліжэйшай высокой горцы пад гуцульскія напевы, якія забяспечыла неймаверна энергічная гуцульская бабуля.
Дзесьці да 3 раніцы частаваліся, спявалі, смяяліся – віталі Новы год!

4

І, увага, у 6.00 01.01.16 “падарваліся” (па-іншаму гэта не назаву), каб прайсці зімовы трэк да Вухатай горы, ад якога рукой падаць да другой гары – Піпа Івана Мармароскага. Ну, калі будзе яшчэ такая магчымасць: у першы дзень года натхняцца прыгажосцю заснежных Карпат. Таму асаблівых складанасцей з раннім уздымам не мелі.

21

Наш трэк складаў 10 гадзін хадавога часу. Яловы лес, напалову замерлыя горныя рэкі, снег, невялікі мароз, сонца, вышыня – усё гэта разам складала казачныя віды.

18

19

Гэта – самая цікавая частка гэтага падарожжа.

Наперадзе нас чакалі сем перасадак да Менска))) Але гэта варта таго! Новых украінскіх сяброў я запрасіла да нас на “Гуканне вясны”, што ладзіць Студэнцкае этнаграфічнае таварыства. Думаю, гэта добры адказ гуцульскім традыцыям, якія назаўсёды застануцца ў маёй памяці!

7

Вартае ўвагі відэа пра наш зімовы трэк

Аўтар відэа – Аляксандар Мазур

Постоянный адрес статьи:
Если вы заметили ошибку в статье и хотите сообщить нам об этом, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Все статьи Вольгі Трубач
  • Я не зарегистрирован
  • Я зарегистрирован
  • Имя (не заполнять) Email (не заполнять) Год (не заполнять)

    Добавить комментарий

    Отправить
    Правила размещения комментария
  • Добавить комментарий

    Войти и отправить
    Правила размещения комментария