Все города | Браслав | Вилейка | Воложин | Глубокое | Докшицы | Молодечно | Мядель | Островец | Ошмяны | Поставы | Сморгонь |
Расписание транспорта | Новости | Погода | Компании и услуги | Афиша | Блоги | О нас | Рекламодателям |
На гэту знаходку я трапіў зусім выпадкова. Падчас адной з вандровак я завітаў да Міхнеўскай царквы, што знаходзіцца ў Смаргонскім раёне, каб зрабіць пару здымкаў. Выбіраючы патрэбны ракурс, я заўважыў цікавыя знакі на каменнай агароджы царквы. Гэта былі выявы чатырохканцовага крыжа, зверху накрытага паўсферай.
Міхнеўская царква
Раней мне нічога падобнага сустракаць не даводзілася. Натуральна ўзнікла цікаўнасць, што гэта азначае і чаму выява знаходзіцца на царкоўнай агароджы. Вярнуўшыся дадому, я пачаў гартаць энцыклапедыі, шукаць у інтэрнэце, але адказу так і не знайшоў. Толькі з цягам часу ў блозе маладога гісторыка я патрапіў на здымкі з падобнымі выявамі. Завязалася перапіска.
Зміцер Скварчэўскі, менавіта так завуць майго калегу, займаецца даследваннямі культавых камянёў на Беларусі. І ўжо на той час меў шмат дадзеных наконт месцазнаходжання і тыпу розных знакаў. Выявілася, што выявы на камянях сустракаюцца пераважна ў паўночнай Беларусі і маюць сакральнае значэнне.
Па меркаваннях даследчыка Андрэя Прохарава, “крыжы-парасоны” сімвалізуюць сусветнае дрэва, альбо сусветны слуп, які звязаны з Палярнай зоркай і трымае нябесню сферу, нябесную “гару”. І адносяцца да дахрысціянскай балцкай пахавальнай традыцыі. Гэта значыць, што заўважаныя мной на царкоўнай агароджы ў в. Міхневічы камяні былі прынесеныя са старых могілак. Але як магло так адбыцца? І адкуль іх прынеслі? Дзе былі знішчаны старыя пахаванні?
Камень з царкоўнай агароджы Міхнеўскай царквы
Камень з крыжом-парасонам у сцяне Беніцкай царквы
Камень у сцяне Маркаўскай царквы
Тут трэба крыху прыгадаць гісторыю. Міхнеўская царква пабудавана ў 1866 годзе. Праз два гады пасля задушэння паўстання 1863-1864 гг. Падавалася, якая тут сувязь? Але царская Расія ўсімі сіламі праводзіла палітыку русіфікацыі насельніцтва. Паўсюдна зачыняліся і нішчыліся старажытныя каталіцкія ды уніяцкія храмы, капліцы, манаскія ордэны. Дзе проста зачынялі, дзе перараблялі касцёлы на цэрквы, знішчаючы першапачатковы выгляд, наўпрост разбіралі на цэглу і каменне.
Надта ўжо рэзала вока царскім уладам еўрапейская архітэктура ў “рускай імперыі”. Вельмі ж непадобнай была Беларусь да Расіі. На змену “старым” бажніцам паўставалі цэрквы, выкладзеныя ў новым псеўда-рускім стылі. Па-простаму гэты стыль называлі Мураўёўскім. У “гонар” Міхаіла Мікалаевіча “Мураўёва-Вешальніка”, генерал-губернатара Паўночна-Заходняга краю, душыцеля паўстання Каліноўскага і галоўнага правадніка царскай палітыкі русіфікацыі на тэрыторыі Беларусі.
Калі прааналізаваць час пабудовы “мураўёвак”, мы ўбачым, што іх будавалі вельмі паскоранымі тэмпамі і не заўсёды якасна. Відаць, для будаўніцтва не заўсёды хапала матэрыялу. Прыкладам ёсць дадзеныя, што пры будаўніцтве царквы ў вёсцы Лебедзева ў Маладзечанскім раёне выкарыстовываўся камень з разбуранай напярэдадні уніяцкай бажніцы. Так і ў вёсцы Міхневічы, ці то з-за недахопу матэрыялу, альбо цемрашальства царкоўных улад, у сцены агароджы ляглі камяні са старых могілак. Як бы жахліва гэта не гучала, гэта праўда.
Камень у сцяне Маркаўскай царквы
На жаль, абышоўшы ваколіцы і прагледзеўшы старыя могілкі, я не знайшоў болей ніводнага “крыжа-парасона”. Гэта значыць, што старыя могілкі, знішчаныя ў 1860-х гадах, маглі знаходзіцца дзесьці ў іншым месцы. Дзесьці ля былой царквы, альбо на суседнім узгорку.
У маіх пошуках на дапамогу прыйшла адна старая кніжыца “Залесская Георгіевская, старая, деревянная церковь (Ошмянского уезда, Виленской губерніи)”, выдадзеная ў Віцебску ў 1895 годзе, аўтарства вядомага на той час расійскага гісторыка і этнографа Івана Якаўлевіча Спрогіса. Яна напісана ў расійскім шавіністычным духу, але між іншым цікавая тым, што захавала шмат інфармацыі, якая больш нідзе не сустракаецца. Менавіта, кніга распавядае пра уніяцкую царкву.
Каплічка на месцы старой Георгіеўскай царквы
Царква была старой і шанаванай у народзе. Аўтар падае першыя згадкі: “из старых … времён унии видно, что церковь существовала здесь уже в 1542 году и построена … Петром Княжевичем”. Нягледзячы на тое, што ўжо з 1866 года была адчыненая каменная “мураўёўка”, людзі прасілі святара служыць у Георгіеўскай на Багародзічныя святы, памінальныя службы і інш. Багатая кніга на старыя паданні, звязаныя з цудадзейным абразом Божай Маці, дэтальнае апісанне царквы і традыцый, якія, бадай, нідзе болей не згадваюцца: “в церкви были устроены особые небольшие хоры, на которых вместо органа, во время богослужения, трубили … свои доморощенные рожечники”. Гэта згадка па-сапраўднаму вельмі цікавая.
Вядома, што дударства ў старажытнасці на нашай зямлі мела сакральны рытуальны характар, пэўны магічны сэнс. І такі сінтэз уніяцкага набажэнства і грання дуды не выглядаў дзіўным для народа. Але гэта было дзіка для трапіўшага сюды ў 1875 годзе расійскага праваслаўнага святара Іосіфа Калінскага, які пачаў вынішчаць старую традыцыю: “Священнику пришлось действовать с осторожностью, исподоволь, и таким образом он успел одну за другой … униатские иконы… заклеить полотном с новым, лучшим изображением святых,… или же некоторыя из них повесить высоко на стенах, где они не бросаются в глаза. Статуи католических святых… он незаметно для народа, увёз к себе и уничтожил.”
Са старонак кнігі вынікае, што старыя могілкі былі ў аднолькавай адлегласці паміж двума цэрквамі, на правым беразе рэчкі, а “…камней этих здесь так много, что они походят на лес…”. У 1871-1872 гадах пасля эпідэміі тыфу ў вёсках Міхневічы і Зарудзічы могілкі былі зачыненыя, людзей пачалі хаваць ля новай і старой цэркваў. А “лесам каменняў” абклалі агароджу ў Міхнеўскай царкве.
Старыя залескія могілкі
Камусьці вельмі карцела знішчыць любую згадку аб старой веры, гэта бачна нават па тым, як на некаторых камянях, ужо пакладзеных у сцены, старанна заціраліся “некананічныя” крыжы. Так, за пару год барацьбы з іншадумствам у Расійскай імперыі ў адным толькі Залессі былі страчаны творы старажытнага беларускага мастацтва ў выглядзе абразоў і скульптур, уніяцкіх кніг. Саму Георгіеўскую царкву знішчыла ўжо іншая ўлада. У канцы 1950-х гадоў яе спалілі савецкія актывісты. Што сталася з старымі абразамі – не вядома. Як выявілася, такія ж гісторыі адбываліся паўсюдна, тыя ж “крыжы-парасоны” знаходзяцца на сценах беніцкай ды маркаўскай цэркваў Маладзечанскага раёна і яшчэ шмат дзе…
Хто тут больш вінаваты, панаванне чужынцаў ці ўласнае бяспамяцтва? Хутчэй апошняе. Толькі тады, калі мы будзем ведаць і шанаваць нашу гісторыю і культуру, нашу традыцыю мы ніколі не паўторым тых прыкрых памылак.
Рядом с Мишневической церковью примерно (100-150 метров)есть ещё одно заброшенное кладбище
http://www.fotohost.by/show/a9a6e9ff0965f12e1b42f305bbf1ff26
http://www.fotohost.by/show/5890f4c89b61715552efefa5665dc35a
Згодна з Вашым вывадам аб нашым беспамяцтве. На жаль, не магчыма не згадзіцца...
Уважаемый писатель, вы хотя бы откройте учебник по истории и узнайте, как у нас в Беларуси принималось православие с 988 года, и как у нас насаждалось католичество с 1385 года, и как униатство с 1596 года (которое было просто промежуточным звеном для перевода в католичество).
Как все православные храмы закрывались, священники изгонялись, а православные люди чтобы помолиться ходили в поле.
Про униатского епископа Кунцевича, который приказал тела православных выкапываать из могил и кидать на съедение собакам, я думаю вы тоже знаете.
Автор пишет: У канцы 1950-х гадоў яе спалілі савецкія актывісты.
Если претендуете на изложение исторической реальности, то будьте точны.
Сожгли церковь на Пасху 1968 года.
Аўтар падае першыя згадкі: “из старых … времён унии видно, что церковь существовала здесь уже в 1542 году и построена … Петром Княжевичем”.
Церковь эта изначально была православной, униаты её захватили в 17 веке.
Если в 1542 году существовала, то никак изначально не могла быть униатской. Это же азы истории.
Да таго ж, паслухаўшыся вашай парады, я разгарнуў кнігу па гісторыі Беларусі, і вось што я там убачыў:
988 – год прыняцця хрысціянства кіеўскім князем Уладзімірам Святаслававічам і прымусовага хрышчэння кіяўлян. Ноўгарад і Растова-Суздальскія землі выступілі паўстаннем супраць новай веры.
992 – год заснавання Полацкай епархіі і прыняцця хрысціянства Полацкім княствам. Заўважце - “хрысціянства”, а не “праваслаўя”. Падзел на дзве цэрквы заходняй і ўсходняй плыні адбыўся нашмат пазней, а менавіта ў 1054 годзе!
Наконт таго, што каталіцтва ў нашым краі “насаждалось” з 1385 года вы таксама памыляецеся. Як сцвярджае скандынаўская “Сага пра хрышчэнне” (праблізна 1000 год), вяртаючы пасля вандроўкі ў Ерусалім і Канстанцінопаль, у 986 годзе ў Полацак прабыў Торнвальд, што прапаведваў хрысціянства ў Ісландыі. Тут быў пабудаваны храм і кляштар святога Яна. Торвальд застаўся намеснікам створанага ім кляштара. Памёр у Полацку каля 1000 года. На “мяжы Літвы і Русі” ў 1009 годзе быў забіты прапаведнік Бруна Квэрфурцкі. Тураўскі князь Святаполк прыблізна ў 1010-1013 гадах запрасіў да сябе ў княства біскупа Рэйнбэрна. І гэтак далей…
Вы цытуеце: “Аўтар падае першыя згадкі: “из старых … времён унии видно, что церковь существовала здесь уже в 1542 году и построена … Петром Княжевичем”, і пішаце, “…Если в 1542 году существовала, то никак изначально не могла быть униатской...” Але ж я тут ніводнага разу не сцвярджаў, што царква першапачаткова была уніяцкай, а толькі прыводзіў вытрымкі з кнігі.
Тут справа не ў тым, якая канфесія лепшая, а якая горшая. Практычна паўсюль хрысціянства насаджалася агнём і мячом, але гэта не дае нам падстаў адракацца яго. Так жа і з уніяцтвам, калі змена канфесіі адбывалася часам і гвалтоўна. Тут трэба паглядзець на справу з пункту погляду карысці для беларускага народа. Цераз увядзенне ўніяцтва на нашых землях вырашылася пытанне канфесійнага раздзялення насельніцтва на каталікоў і праваслаўных, што мінімізавала ўплыў чужой дзяржавы, Маскоўскага княства ва ўнутранныя справы Рэчы Паспалітай і спрыяла кансалідацыі беларускай нацыі. Заўважце, не літвіны ўцякалі ў Расійскую імперыю ад рэлігійных ганенняў, а, наадварот, рускія стараверы цэлымі сем’ямі ехалі на землі Вялікага княства ў пошуках паратунку.
Князь Владимир принял христианство из Константинополя, а не из Рима. В 1054 году произошёл раскол официально. А реально христианская церковь разделилась на восточную (православную) и западную(католическую) намного раньше,
Как вы знаете в 395 году распалась Римская империя на Западную и Восточную (Византийскую).
Уже в V веке складывается культурно-национальное обособ-ление Востока и Запада.
Администрация Восточной Империи переходит на греческий язык. По-гречески говорят и пишут богословы. Создается феномен византийской культуры. Рим предпочитает оста-ваться латинским. "Разделение языков" повело к взаимному непониманию в мыслях, идеях и духовному своеобразию в дальнейшем развитии.
Термин православие известен с 3 века (Евсевий Кесарийский), а со времени Юстиниана (VI в.) слово «православие» употреб-ляется достаточно широко для обозначения богословских взглядов, относительно которых существует мнение, что они точно соответствуют Евангелию и учению Церкви.
Православная вера, (подчёркиваю на белорусских землях) не насаждалась, в отличие от католичества и униатства, а принималась исключительно мирным путём. Поэтому довольно продолжительное время на белорусских землях после принятия христианства на Руси существовало двухверье (православие и язычество).
Папа Римский приравнял земли схизматиков ( как именовали православных католики) к языческим и поэтому отправил сюда крестовые походы. Как вы знаете, крестовые походы успеха на Руси не имели, и поэтому попробовали другой способ (Ягайло король Польши, при условии смены веры и распространении католичества на Белой Руси). Всего то навсего привилей 1387 года, кто не католик, тот не может владеть, продавать, завещать, ...... земли и недвижимость).
Про церковь сожжённую на Пасху 1968 года, вы так подали материал, что выходит православные отобрали в 1839 году эту церковь у униатов. Я же хотел указать, что церковь эта изначально была православной, а то получается, дескать, православные чужую церковь под свою приспособили.
Именно униаты её захватили в 17 веке, как и многие другие православные храмы, о чём я уже писал.
Сам благодетель унии Лев Сапега писал, что от унии больше вреда, чем пользы, что уния больше разъединяет, чем объединяет народ.
Униатская церковь не нужна была католикам в том виде, в котором она была в 18 веке, навсегда. Все было подготовлено для присоединения униатов к католической церкви.
В этом и был засмысел унии изначально.
Сколько костелов было превращено в униатские храмы на Беларуси после 1596 года, ответьте пожалуйста ?
А вот православные церкви почти все, причём насильно.
А ведь если уния (союз), хотя бы даже логически подумать, то должны быть паритетные начала.
Смотреть нужно глубже, какая церковь сохранила учение Христа в целости. Ведь он Эталон, а не Папа Римский,(который почему считается заместителем Христа на земле)