Веснавы лес


Опубликовано:

Першыя травеньскія дні выдаліся, на дзіва, сонечнымі і спякотнымі. Марнаваць час, седзячы ў горадзе і наведваючы розныя святкаванні, жадання вялікага я не меў, таму паехаў у вёску. Там ўжо зацвілі квеценню сады, загулі пчолы, заспявалі птушкі, а зімовая шэрань пачала напаўняцца сакавітай зелянінай.

Між іншым мне хацелася праехацца на ровары па сваім старым, улюбёным з дзяцінства маршруце: ад вёскі Заскавічы да засценка Шыкава, адтуль, уздоўж ракі Вяльлі да сутока двух рэк, месца ўпадзення ў Вяллю рэчкі Нарачанкі і Чорнага возера. Паглядзець, як расце-шуміць лес, напаўняецца зелянінай і жыццём.

Першымі веснавымі красачкімі ўзышлі пралескі

Лясныя кветкі, фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Лясныя кветкі, фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Лясныя кветкі, фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Лес гэты нават па чалавечых мерках не стары. Яшчэ вядомы археолаг і краязнаўца Канстанцін Тышкевіч пад час сваей вандроўкі па Вяллі ў 1856 годзе пісаў, што ад вёскі Швяды Вілейскага раёна да Заскавічаў Маладзечанскага няма ніякага лесу. Адны пяскі і пусташ. І здзіўляўся працавітасці мясцовых жыхароў, што змаглі на гэтых пясках жыць і весці гаспадарку. Пра тое, як тут на месцы лесу былі горы пяску памятаюць яшчэ старажылы. Вось толькі як так сталася, што тут была сапраўдная пусташ?

Абудзіўся ад зімовага сну бруснічнік

 фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Стракатай зелянінай паказаліся першыя лісткі на дрэўцах

фота Сяргея Лескеця, kraj.by

фота Сяргея Лескеця, kraj.by

фота Сяргея Лескеця, kraj.by

фота Сяргея Лескеця, kraj.by

У гэтых мясцінах яшчэ з часоў Вялікага княства Літоўскага і ажно да 1950-х гадоў сплаўлялі лес плытагоны. Драўніна, спілаваная зімой, мела лепшыя уласцівасці, і што самае цікавае, яе не трэба было нікуды перавозіць, можна было проста пакідаць на месцы. Вясной, калі падымалася вада ў Вяллі ды ўпадаючых у яе Вушы і Нарачанцы, уся мясцовасць ператваралася ў сапраўднае вялізнае возера. Вось тады плытагоны па вадзе збіралі драўніну ў плыты і сплаўлялі да Вільні. Атрымоўваецца, што вада рабіла за іх усю цяжкую працу. Адзінае, з чым пралічыліся плытагоны, дык гэта тое, што пасля таго, як яны павысякалі ўвесь лес у ваколіцах і карэнне (яго смалілі для вырабу смалы), - чарговы павадак павымываў усю ўрадлівую зямлю. Наноў пасадзіць дрэвы было вельмі складана. Не ўсё хоча расці на пяску. Таму замест ельніку і дубовага бору, што рос у калісьці вядомай тут з часоў  Вялікага княства Маркаўскай пушчы, сёння тут расце сасоннік.

Вёска Швяды

Вёска Швяды, фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Што праўда, сучасны лес не страціў сваёй прыгажосці і таямнічасці.  Мне давялося чуць гісторыю пра тое, як мая сваячка пайшла ў лес за грыбамі і сустрэла... вялікую яшчарку, памерам з сабаку, што ціха грэлася на сонейку. Жанчыну апанаваў страх, яна пачала цкаваць сабаку, але той ціха пасунуўся назад, таму, доўга не думаючы, кінула кошык і пабегла да хаты. Дома сваякі здзівіліся хуткаму вяртанню і не далі веры яе словам. Адна толькі 90-гадовая бабуля ціха заўважыла: "Дык гэта ж быў Хаптус! Уцякаць трэба было хутчэй адтуль, а не разглядаць яго!". Але з гэтых слоў толькі пасмяяліся: "Бабка навыдумляла".

Дзе ты і ў каго сёння распытаешся пра таго Хаптуса? Час мінуў.

Але, між іншым,  на адваротным шляху я заехаў да старога русла ракі, цяпер вядомага як Чорнае Возера. Тут, сярод павыкручваных бураломам дрэў, зялёнай цвіллі і чорнай вады, падаецца, толькі і жыць лясным пачварам. Ды патрапіўся мне толькі маленькі вужака. Відаць, не жывуць старыя легенды ў час глабалізацыі.

Вужака

фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Постоянный адрес статьи:
Если вы заметили ошибку в статье и хотите сообщить нам об этом, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Все статьи Сяргея Лескеця

МНЕНИЯ ПОЛЬЗОВАТЕЛЕЙ

  • Валентин 12 мая 2012 в 8:51:49
    Интересный блог, многое для себя подчеркнул, хорошие и интересные фотографии. Спасибо Сергей!
  • глорыя 16 мая 2012 в 8:41:31
    Незвычайны матэр'ял. Было б цікава дазнацца больш пра гэтую вёску:))))
  • Я не зарегистрирован
  • Я зарегистрирован
  • Имя (не заполнять) Email (не заполнять) Год (не заполнять)

    Добавить комментарий

    Отправить
    Правила размещения комментария
  • Добавить комментарий

    Войти и отправить
    Правила размещения комментария