Спевы на забытай гаворцы


Опубликовано:

Мне ўжо не раз даводзілася згадваць майго сябра, краязнаўца і этнографа Стафана Казлоўскага. Колькі ўсяго цікавага ведае гэты чалавек: традыцый, казак, жыццёвых гісторый, спеваў!

Падчас адной гутаркі мой суразмоўца прыгадаў і выканаў на гервяцкім дыялекце песню. Яна вельмі адрозніваецца ад сучаснай літоўскай мовы, мае ў сабе спалучэнне тутэйшай балцкай і славянскай традыцый, чым і ўнікальная. Дзядзька Стафан сцвярджае, што верагодней за ўсё такой мовай гаварылі ў свой час жыхары Нальшанскага княства. Так гэта было ці не, цяпер складана адказаць.

Можна проста паслухаць гэты ўнікальны спеў зніклага дыялекту.

Дыктафонны запіс Зміцера Скварчэўскага

Даведка. Стафан Казлоўскі нарадзіўся 21 снежня 1944 года ў засценку Талюшаны (зараз не існуе) Астравецкага раёна. Рана асірацеў, пасля службы ў войску доўгі час працаваў за межамі Беларусі: працаваў шахцёрам на Доне, золатадабытчыкам на Калыме і ў Афрыцы, на рацэ Сінегал. Пасля вяртання на Радзіму з 1995 года жыве ў засценку Рудзіцкі Астравецкага раёна.

Вандроўнік, рамантык, этнограф, краязнавец, мастак-самавучка. Займаўся вывучэннем фальклору і побыту народаў Поўначы: эвенаў, юкагіраў, нанайцаў. Яго працы друкаваліся ў газетах і часопісах: "Вокруг света", беластоцкіх "Зорка" і "Ніва", "Вясёлка", "Куфэрак Віленшчыны", "Svyturos", "Czerwony sztandar", "Магаданская правда", "Магаданский комсомолец", "Омсукчанский рабочий", "Новая Колыма" і інш.

Папярэдні мой матэрыял пра Стафана Казлоўскага можна пачытаць тут.

Постоянный адрес статьи:
Если вы заметили ошибку в статье и хотите сообщить нам об этом, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Все статьи Сяргея Лескеця

МНЕНИЯ ПОЛЬЗОВАТЕЛЕЙ

  • alesbarkoysky@mail.ru 6 декабря 2012 в 13:12:24
    Як можна зьвязацца са Стафанам Казлоўскім alesbarkoysky@mail.ru
  • Я не зарегистрирован
  • Я зарегистрирован
  • Имя (не заполнять) Email (не заполнять) Год (не заполнять)

    Добавить комментарий

    Отправить
    Правила размещения комментария
  • Добавить комментарий

    Войти и отправить
    Правила размещения комментария