Што хавае крэўская зямля?


Опубликовано:

Ні для кога не сакрэт, што вайна - гэта не толькі людская смерць, голад, страх, галеча, але і знішчэнне гісторыі. І ў гэтай сітуацыі асобнага расповеду заслугоўвае мястэчка Крэва.

Мне б тут хацелася засяродзіцца не на знішчаных помніках архітэктуры, а на той гісторыі, якая схаваная пад зямлёй, якую немагчыма перапісаць і вельмі цяжка сфальсіфікаваць, - археалогіі. Я ўжо прыгадваў, што суседні археалагічны помнік, гарадзішча ў Гальшанах, за апошнія сем гадоў раскопак стаў старэйшым на 1000 год, і датуецца І стагоддзем нашай эры! Падавалася, што варта заняцца вывучэннем помнікаў археалогіі ў Крэва і чакаць новых сенсацый. Існуе вялікая верагоднасць, калі даць веры некаторым знойдзеным тут артэфактам, што ўжо ў Х стагоддзі тут віраваў гандаль. Не выключаюць навукоўцы і верагоднасць "састарыць" асобныя помнікі археалогіі да ІІ-ІІІ стагоддзяў н.э. Ізноў жа на 1000 год! Гэта пры тым, што ў навуковай літаратуры самыя старажытныя артэфакты з Крэва датуюцца XIV-XV ст.

фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Аляксандар Камінскі (зправа) і маладыя гісторыкі каля каменя з шасціканцовым крыжом на крэўскім гарадзішчы

фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Шасціканцовы крыж

фота Сяргея Лескеця, kraj.by

На гарадзішчы

Вось толькі праблема ў тым, што зрабіць гэта вельмі і вельмі цяжка. Праз Крэва пад час Першай сусветнай вайны пралягала лінія фронту. Амаль уся зямля тут шматкроць перарытая салдацкімі акопамі, рвамі і варонкамі ад артылерыйскіх снарадаў. А гэта стварае часам неспрыяльныя ўмовы для археалагічнай працы, бо кожны сантыметар зямлі адказвае за свой час, перыяд, стагоддзе і культуру.

фота Сяргея Лескеця, kraj.by

фота Сяргея Лескеця, kraj.by

На Юр'евай гары

 Вось так і атрымоўваецца, што самая дакладная гістарычная навука - археалогія, за якой заўжды апошняе слова, пакуль не можа даць адказы на нашы пытанні. Вайна нанесла непапраўную шкоду цэлым стагоддзям недаследаванай і так слаба вывучанай гісторыі аднаго з лепшых куткоў нашага краю.

Постоянный адрес статьи:
Если вы заметили ошибку в статье и хотите сообщить нам об этом, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Все статьи Сяргея Лескеця
  • Я не зарегистрирован
  • Я зарегистрирован
  • Имя (не заполнять) Email (не заполнять) Год (не заполнять)

    Добавить комментарий

    Отправить
    Правила размещения комментария
  • Добавить комментарий

    Войти и отправить
    Правила размещения комментария