Пра вёску Цяпінцы на Вілейшчыне і рэфарматара Васіля Цяпінскага


Опубликовано:

 

Цяпінцы знаходзяцца непадалёк ад вёскі Латыгаль на паўднёвым усходзе Вілейскага раёна сярод дзівосных і маляўнічых мясцін.

Першае пытанне, якое ўзнікае да назова Цяпінцы: ці звязаная як вёска з імем вядомага рэфарматара Васіля Цяпінскага? У свой час гэтым зацікавіўся гісторык Ігар Клімаў, які, прааналізаваўшы новыя, датуль малавядомыя крыніцы, прыйшоў да высновы, што “…перакладчыкам і выдаўцом пратэстанцкага Евангелля вы­ступаў Васіль Мацвеевіч Цяпінскі, што з Латыголіч Менскага павету…”. Гэта сучасная вёска Латыгаль Вілейскага раёна, побач з якой і знаходзяцца Цяпінцы, колішнія ўладанні роду Цяпінскіх.

Калі даць веры гэтым радкам, то вынікае, што доўгі час мы памылкова лічылі выдаўцом і рэфарматарам зусім іншага чалавека, стрыечнага брата Васіля Мацвеевіча – Васіля Мікалаевіча.

Вось так, здавалася б, непрыкметная вёсачка ў Вілейскім раёне мае свае таямніцы і багатую гісторыю. Прыгадайце гэта, калі сюды завітаеце і надумаеце прагуляцца па старым бруку яе вулак.

Больш здымкаў вы можаце пабачыць ТУТ.

Постоянный адрес статьи:
Если вы заметили ошибку в статье и хотите сообщить нам об этом, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Все статьи Сяргея Лескеця

МНЕНИЯ ПОЛЬЗОВАТЕЛЕЙ

  • Шоколапка 22 июня 2012 в 20:16:20
    Такие живописные снимки!!!
  • Максiм Завадскi 11 ноября 2012 в 11:19:20
    Добра ведаю гэтыя мясцiны, у суседняй вёсцы дзед жыве.
  • Я не зарегистрирован
  • Я зарегистрирован
  • Имя (не заполнять) Email (не заполнять) Год (не заполнять)

    Добавить комментарий

    Отправить
    Правила размещения комментария
  • Добавить комментарий

    Войти и отправить
    Правила размещения комментария