Пра капучына ў капуцынаў


Опубликовано:

Той, каму пашчасціла сёлета трапіць на фэст у Будслаў, пэўна, чуў або нават пакаштаваў ужо стаўшую легендарнай каву, якую гатуюць докшыцкія браты-капуцыны і якой яны частавалі пілігрымаў.

Мне ж, на жаль, сёлета не ўдалося туды патрапіць. Але я меў нагоду завітаць да іх у Докшыцы. Першае, што кідаецца ў вочы пры ўездзе ў горад, – гэта побудаваны ў пачатку 1990-х касцёл Святой Тройцы. Стаіць ён на старых уніяцкіх могілках, засаджаны вакол квітнеючымі ружамі і невысокімі дрэўцамі. Візуальна нагадвае па стылю пабудовы касцёлы ў Італіі. Колькасць кветак проста ўражвае!

фота Сяргея Лескеця, kraj.by

фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Брат Войтэк мне патлумачыў: “Мы просім, каб кожнае дзіця, што ўпершыню прыйшло да споведзі, на ўспамін аб гэтым дні пасадзіла ружу. Бачыш, колькі маем кветак?! Дзеткі да нас прыходзяць, каб іх даглядаць, паліваць у спёку. Кожны спрычыняецца да хараства”.

Мне ж застаецца толькі не пераставаць здзіўляцца, калі бачу прыгожа выкладзеную каменную агароджу, умураванае ў сцены касцёла каменне з жорнаў, як сведчанне спалучэння традыцый.

7

фота Сяргея Лескеця, kraj.by

А брат Войтэк не спыняецца: “Сёлета мы вырашылі завесці гаспадарку. Маем блізу 50 цыплянятаў і двух цялят – Хуберта і Марка. Мясцовыя нам дапамагаюць у вядзенні гаспадаркі. Вядома, што гэта дадае клопату, але і стол братоў-манахаў багацейшы і разнастайнейшы становіцца. Вось ты пытаешся, хто каву добра гатуе ў нас? Вядома што ўсе. Хех. Тут хочаш-не хочаш, але кожны брат мусіць умець гатаваць – такое правіла".

5

4

фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Як я пазней даведаўся, брат Войтэк сціпла ўмаўчаў той факт, што лепшым кухарам з'яўляецца менавіта ён. Але такі каву "коштам 2 эўра", як свой напой празвалі манахі, я пакаштаваў. І што я вам скажу: Докшыцы варта  наведаць ўжо толькі дзеля маленькай філіжанкі кавы капучына, прыгатаванай братамі-капуцынамі.

Постоянный адрес статьи:
Если вы заметили ошибку в статье и хотите сообщить нам об этом, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Все статьи Сяргея Лескеця
  • Я не зарегистрирован
  • Я зарегистрирован
  • Имя (не заполнять) Email (не заполнять) Год (не заполнять)

    Добавить комментарий

    Отправить
    Правила размещения комментария
  • Добавить комментарий

    Войти и отправить
    Правила размещения комментария