Помнік Святой заступніцы Ефрасінні Полацкай


Опубликовано:

Падчас маёй вандроўкі па Браслаўшчыне ў вёсцы Слабодка, што стаіць у 15 кіламетрах ад Браслава, побач з велічным касцёлам я заўважыў высокі пяціметровы помнік Ефрасінні Полацкай.

Натуральна, у мяне гэта выклікала здзіўленне, бо помнікаў Святой заступніцы Беларусі, як ні дзіўна, у нашай краіне не шмат, і ўсе яны добра вядомыя, што не скажаш аб убачаным у Слабодцы. Да таго ж стаяў ён побач з касцёлам.

фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Помнік Ефрасінні Полацкай у Слабодцы

Тут мне на дапамогу прыйшоў пробашч касцёла Провіду Божага кс. Сяргей Сурыновіч: “Хто паставіў помнік, я вам дакладна не адкажу. Верагодна, мой папярэднік – ксёндз Эдвард Ахрамовіч. Яшчэ два гады таму помнік стаяў на тэрыторыі касцёла. З маёй ініцыятывы яго перанеслі да цэнтра вёскі, дзе ён стаў бачным усім. Вядома, што мастацкая вартасць твора невысокая, але што маем. Ці шмат яшчэ дзе вы пабачыце выяву асветніцы?”

фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Касцёл Провіду Божага ў Слабодцы

І сапраўды, месца, дзе стаіць выява Ефрасіні Полацкай, вельмі сімвалічнае. Шасціканцовым крыжом з вышыні вясковага ўзгорка яна асвятляе браслаўскія далягляды: палі, азёры ды рэкі, шашу з гуллівымі машынамі, вяскоўцаў.

Постоянный адрес статьи:
Если вы заметили ошибку в статье и хотите сообщить нам об этом, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Все статьи Сяргея Лескеця
  • Я не зарегистрирован
  • Я зарегистрирован
  • Имя (не заполнять) Email (не заполнять) Год (не заполнять)

    Добавить комментарий

    Отправить
    Правила размещения комментария
  • Добавить комментарий

    Войти и отправить
    Правила размещения комментария