Перад дарогай


Опубликовано:

Перад намі процьма сцежак-дарог. Па адных ходзім штодня, на другія зрэдку збочваем, трэція ж парастаюць забыццём. Нам самім выбіраць куды накіроўвацца, за чым ісці, да чаго імкнуцца.

Дарога павучае нас жыццёвай мудрасці, знаёміць з людзьмі, праз яе мы штодня наноў адкрываем наш Край, глыбей яго разумеем.

Нашыя вандроўкі будуць пралягаць ля замкаў і палацаў, простых вясковых хацін і гожых сядзіб, мы будзем гутарыць з людзьмі пра дзень будзённы і мінулы. Слухаць жыццёвыя лёсы, паданні ды легенды з мінулых гадоў.

Маімі спадарожнікамі будуць: фотаапарат на плячы ды дыктафон у кішэні, далягляды ды краявіды, сонца ўгары ды ветрык пры дарозе. Праз мастацтва слова ды здымкі я і вас з імі пазнаёмлю.

 

Лескець Сяргей нарадзіўся ў 1984 годзе ў в. Турэц-Баяры Маладзечанскага раёна. Навучаўся ў Заскавіцкай базавай і Турэц-Баярскай сярэдняй школах. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэт імя Максіма Танка і аддзяленне найноўшай гісторыі Беларускага калегіума.

Беларускі краязнаўца, вандроўнік, фатограф. Аўтар шэрагу эсэ, прысвечных гісторыі нашага краю. Друкаваўся ў зборніку літаратурных твораў Маладзечаншчыны “Я тут бачу свой край...” (Мінск, 2005 г., укладанне М. Казлоўскага), выданнях “Куфэрак Віленшчыны”, “Архэ”,“Наша ніва”, “Рэгіянальная газета” і інш.

У галіне фатаграфіі аддае перавагу тэмам традыцыйнай культуры, сямейных каштоўнасцяў, паўсядзённага жыцця.

Постоянный адрес статьи:
Если вы заметили ошибку в статье и хотите сообщить нам об этом, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Все статьи Сяргея Лескеця

МНЕНИЯ ПОЛЬЗОВАТЕЛЕЙ

  • Волосевич Александр 1 апреля 2012 в 22:03:56
    Спасибо Сергей за Ваш блог. Из-за повседневной занятости и рутины проходящих дней никак не могу осуществить свою заветную мечту - попутешествовать по родной земле, подышать воздухом пропитанным ароматом древней седины, а на Вашей страничке эта мечта начала находить свое, хотя бы виртуальное осуществление. Я думаю, что посетители сайта по достоинству оценят ваш блог, сотканный из любви и боли за родную землю, желания раскрыть тайны, самобытность и коллорит нашей родной земли.
  • Мечыслау 30 января 2015 в 19:42:41
    Гэта мая Радзiма. Калi яшчэ туды паедзеш, бяры мяне з сабой.
  • Я не зарегистрирован
  • Я зарегистрирован
  • Имя (не заполнять) Email (не заполнять) Год (не заполнять)

    Добавить комментарий

    Отправить
    Правила размещения комментария
  • Добавить комментарий

    Войти и отправить
    Правила размещения комментария