Новы мікрараён у Астраўцы


Опубликовано:

Ехаць на цягнiку да Астраўца заўжды цiкавей. Вагончыкi павольна рухаюцца, вяскоўцы гутараць аб сваiх будзёных справах, едуць да каго на госьцi, альбо вязуць такiя-сякiя пакункi з базара.

А за акном павольна мяняюцца восеньскiя краявiды, паўстаюць хаткi i вежы касцёлаў i… зноў адыходзяць. Ды тут галоўнае не задрамаць, а то так даедзеш да Гудагая, а гэта ўжо прымежная зона. I ўвесь твой рэпартаж сыдзе на вывучэньне пашпарта памежнiкамi. Таму мушу выходзiць на станцыi «Каменка» i адтуль пешшу - чатыры кiламетры да Астраўца.

Дарога не займае шмат часу. Краявiды «нашай Швейцарыi» вабяць. Уздоўж дарогi растуць прыгожыя дубы, вiднеюцца ўзгоркi на гарызонце. Што цiкава, уезд у горад таксама пачынаецца з немаладога дуба, што ганарлiва раскiну галiны ля знаку «Астравец». Сёння нядзеля, не вулiцах нешматлюдна.

Горад пацiху змяняецца i шырэе. Так у цэнтры зауважыў новапабуданы кiнатэатр, у тым жа будынку размешчаны «Iнфармацыйны цэнтр Атамнай электрастанцыi», прыемнае ўражанне i непаўторны каларыт пакiдаюць скульптуркi, з густам расстаўленыя па горадзе.

Але мяне у першую чаргу цiкавяць новапабудаваныя дамы, для будучых працоўных Астравецкай АЭС.

Мiкрараён №1 размясцiуся на самым ускрайку горада. Яго пачалi прыстройваць ля двух новых пацiпавярховiкаў па вулiцы Валадарскага. На сённяшнi дзень ужо ўзвышаюцца два дзевяцiпавярховыя дамы (вул. Валадарскага 58, 64). Яны яшчэ толькi часткова заселеныя. Але побач ужо ёсць футбольнае поле, i, вiдаць, поле для хакея на траве. Лясок, што шумiць недалёк з навастройкамi, старанна перарабляюць на парк. Прарэджваюць дрэвы, падсушваюць балота. Не прыпыняюць працу экскаватары. Паўсюль новы асфальт, i плiткай выкладзеныя ходнiкi. Што праўда, крыху самотна выглядаюць лiхтары на пустынных вулiцах.

Далей ад горада, уздоўж шашы, адбудаваны яшчэ адзiн новы дом. Стаiць аутобусны прыпынак, дарожныя знакi. Цераз дарогу , насупраць, паўстаюць яшчэ тры новабудоўлi. Гэтым днём туды ужо вялi тэлефонную сувязь. Працоўныя зауважылi, што калi б не “Дажынкi” ў Маладечна, то будаўнiцтва iшло б нашмат хутчэй.

Увогуле адносiны да будаунiцтва АЭС у мясцовы жыхароў дваякiя. У большасцi людзi чакаюць павышэння заробкаў i новы працоўных месц. I мала думаюць аб экалогii i наваколлi.

Астравец. Фота Сяргея Лескеця, kraj.by.

Вуліца ў Астраўцы Фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Вуліца ў Астраўцы Фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Помнік І. Гашкевічу. г. Астравец Фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Астравец вул. Валадарскага Фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Вуліца ў Астраўцы Фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Астравец вул. Валадарскага Фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Астравец вул. Валадарскага Фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Мікрараён №1 г.п. Астравец Фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Мікрараён №1 г.п. Астравец Фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Мікрараён №1 г.п. Астравец Фота Сяргея Лескеця, kraj.by

(Тэкст напісаны ў лістападзе 2011 года. Быў надрукаваны на Kraj.by тут. Але хачу, каб усе вандроўкі былі сабраныя ў блогу разам. Будзе яшчэ адзін паўтор - вандроўкі ў валожынскае Вішнева, а пасля буду ставіць новыя тэксты).

Постоянный адрес статьи:
Если вы заметили ошибку в статье и хотите сообщить нам об этом, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Все статьи Сяргея Лескеця
  • Я не зарегистрирован
  • Я зарегистрирован
  • Имя (не заполнять) Email (не заполнять) Год (не заполнять)

    Добавить комментарий

    Отправить
    Правила размещения комментария
  • Добавить комментарий

    Войти и отправить
    Правила размещения комментария