Маліноўшчына


Опубликовано:

Таямнічымі пірамідамі славяцца не толькі экзатычныя краіны, але і, што б вы думалі, наша Маладзечаншчына. Наўзбоч шашы Маладзечна-Смаргонь, побач з Лебедзевам раскінулася вёска Маліноўшчына. Сёння гэтыя мясціны збольшага вядомыя сваім спіртагарэлачным заводам, але гісторыі захоўвае куды больш цікавых фактаў і імёнаў.

Як пісаў у свой час Чэслаў Янкоўскі: “Практычна з пусташы, узняў і пабудаваў першароднай якасці маёнтак Маліноўшчына Міхаіл Свентаржэцкі”. Пасля вучобы ў Нямеччыне ён, будучы спецыялістам у аграноміі і дыстыляцыі, заклаў у 1871 годзе першую ў ваколіцах фабрыку па вырабу крухмалу і дрожджаў (у хуткім часе пераробленая на вытворчасць крухмалу і спірту).

Маёнтак, які захаваўся і па сёняшні дзень, пабудавала Юстына Свентаржэцкая. У гэтых пакоях гасцяваў Тамаш Зан, і адсюль ён узяў сваю жонку Брыгіду Свентаржэцкую. Знакаміты даследчык і барацьбіт за волю Бацькаўшчыны згадваў першыя ўражанні ад знаёмства: “Я ўбачыў у ёй самую Літву, якая вітае свайго сына з выгнаньня, убачыў у ёй анёла, які нагадвае мне маю маладосьць, боства, якое прадракае мне шчасьлівую будучыню”.

Наўрад ці вы знойдзеце сёння ў вёсцы хоць адну згадку аб гэтых асобах. Рэшткі маёнтка стаяць апусцелыя, колішні цудоўны сад пакідае жадаць лепшага, а да пахавальнай піраміды роду Свентаржэцкіх увогуле не падысці, яна стаіць на тэрыторыі завода.

Як сведчаць старыя дакументы, мела Маліноўшчына яшчэ адну таямніцу: у кірунку Лебедзева пад невялікім земляным покрывам у канцы ХІХ стагоддзя знайшлі стары мураваны падмурак. На вялікі жаль, нават тады ніхто не змог адказаць, што там за пабудова была. Канчаткова яго знішчылі пры будаўніцтве дарогі ў 1960-х гадах. Усё той жа Чэслаў Янкоўскі ў сваёй кнізе “Павет Ашмянскі” згадвае, што гэтае месца мела назоў “Царковішча”, і не выключна, што там насамрэч была царква, знішчанай адной са шматлікіх войн.

Як ні дзіўна гэта выглядае, але амаль кожная вёска і засценак нашага краю мае багатую гісторыю, звязаны з лёсамі цікавых асобаў. Трэба памятаць аб гэтым.

Постоянный адрес статьи:
Если вы заметили ошибку в статье и хотите сообщить нам об этом, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Все статьи Сяргея Лескеця
  • Я не зарегистрирован
  • Я зарегистрирован
  • Имя (не заполнять) Email (не заполнять) Год (не заполнять)

    Добавить комментарий

    Отправить
    Правила размещения комментария
  • Добавить комментарий

    Войти и отправить
    Правила размещения комментария