Крэўскі камень-абярэг


Опубликовано:

Яшчэ не так даўно аб існаванні каменя-абярэга ў мястэчку Крэва мала хто ведаў. На ўскрайку людскога агародчыка, непадалёк ад шашы Мінск-Вільня, ён стаяў парослы мхом і травой. І толькі некалькі год таму дзякуючы намаганням студэнтаў-валанцёраў быў ачышчаны і агароджаны.

Як сведчаць старажылы, у свой час у мястэчку лютавала эпідэмія халеры. Па даце на камені бачна, што пачатак яе прыпадае на 1871 год. Не дапамагалі ніякія лекі, людзі выміралі сем’ямі, часам не было каму хаваць.

І тут хтосьці параіў звярнуцца да старой дзядоўскай традыцыі “Абворвання”. Як гэта дакладна рабілася ў Крэве, я не знайшоў сведчанняў, але на старонцы свайго блога згадваў аб падобнай традыцыі ў вёсцы Баброўнікі Астравецкага раёна.

Вядома, што вырашылі паставіць на кожным уездзе ў мястэчка па каменю з выбітым крыжом. Пазней гэтыя камяні пачалі шанаваць як камяні-абярэгі: да іх клалі кветкі, цукеркі, дробныя грошы, абвязвалі ручнікамі.

фота Сяргея Лескеця, kraj.by

фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Але войны і час бязбожніцтва зрабілі сваю цёмную справу. На сённяшні дзень з чатырох камянёў застаўся толькі адзін. Дзе астатнія - пакуль невядома. Магчыма іх знішчылі пад час Першай сусветнай вайны, калі праз Крэва пралягалі лініі акопаў, і ўся мясцовая замля была перарытая выбухамі, а, магчыма, яны проста згубіліся. Ходзяць чуткі, што нейдзе ёсць яшчэ адзін ацалелы камень-абярэг, але яго знайсці так і не здолелі. Шкада...

фота Сяргея Лескеця, kraj.by

А тым часам крэўская зямля абзавялася новай цікавосткай для турыстаў. І ў гэтым ей дапамаглі неабыякавыя да гісторыі і культуры свайго краю студэнты-валанцёры.

Постоянный адрес статьи:
Если вы заметили ошибку в статье и хотите сообщить нам об этом, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Все статьи Сяргея Лескеця
  • Я не зарегистрирован
  • Я зарегистрирован
  • Имя (не заполнять) Email (не заполнять) Год (не заполнять)

    Добавить комментарий

    Отправить
    Правила размещения комментария
  • Добавить комментарий

    Войти и отправить
    Правила размещения комментария