Капліца ў вёсцы Лебедзева Маладзечанскага раёна


Опубликовано:

На самым ускрайку мястэчка Лебедзева, ля шашы ў кірунку вёскі Маркава, на каталіцкіх могілках узвышаецца цагляная капліца-пахавальня пачатку ХХ стагоддзя. Пабудова з’яўляецца помнікам архітэктуры неаготыкі з элементамі мадэрна. Невялікая па памерах каплічка прыгожа аздоблена характэрнымі для свайго стылю вежамі, ружамі-вакенцамі, ляпнінай і цаглянымі крыжамі.

Па задуме фундатара капліцы, яна павінна была стаяць на ажыўленым шляху з Вільні ў Менск, які ў той час пралягаў праз вёску і дзе кожны прахожы мог яе пабачыць. Доўгі час так і было, пакуль у канцы 60-х не пабудавалі новую дарогу. Калі раней шляхі пралягалі праз адрэзак Маладзечна-Лебедзева-Маркава-Беніца-Смаргоні, то зараз спрасціліся і вёску мінаюць. Так сталася, што сёння сярод жыхароў Маладзечаншчыны мала хто ведае аб яе існаванні. А капліцу варта пабачыць, асабліва ўвечары, калі касыя промні заходзячага сонца афарбоўваюць сцены чырванню.

Больш здымкаў вы можаце пабачыць ТУТ.

Постоянный адрес статьи:
Если вы заметили ошибку в статье и хотите сообщить нам об этом, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Все статьи Сяргея Лескеця
  • Я не зарегистрирован
  • Я зарегистрирован
  • Имя (не заполнять) Email (не заполнять) Год (не заполнять)

    Добавить комментарий

    Отправить
    Правила размещения комментария
  • Добавить комментарий

    Войти и отправить
    Правила размещения комментария