Хроніка жыцця Краю. Гальшаны, 1921 год


Опубликовано:

Гальшаны Ашмянскага павету

Летась у гэтай воласьці было шэсьць беларускіх пачаткавых школ: у мястэчку Гальшаны, вёсках Валовіка, Карабы, Міхалоўшчына, Пашкішкі і Навасяды. Вучылі ў гэтых школах: вучыцелька Юзьвюк, вучыцель Гулька, вучыцель Раманцэвічанка, вучыцялі Данілевіч, Юрэвіч і Дуднік.

Валасная Рада ў нас ня выказавае волі свайго насяленьня: ў яе увайшлі тыя, хто падабаецца ўладзе, тыя-ж хто нямае ласкі ў улады ня толькі баяцца быць прадстаўнікамі народу, але навет баяцца прынімаць учасьце ў выбарах. Няма дзіва, што гэтак выбраная валасная рада ў Гальшанах пастанавіла ўсюды ў воласьці адчыніць польскія школы і ніводнае беларускай.

Гаспадары мястэчка Гальшан і вёсак Корабы, Валовік, Міхалоўшчыны не згадзіліся з пастановаю валасной рады і пачалі самі дабівацца беларускіх школ. Яны падалі заяву школьнаму інспэктару ў Ашмяне і ў Беларускі Школьны Аддзел пры Дэпартаменце Асьветы ў Вільні і прасілі пакінуць і на сёлятні 1921/1922 школьны год у іх беларускія школы. Крыўда для беларускіх школ была такая відавочная, што інспектар Ашмянскаго павету зацьвердзіў і на сёлетні год беларускія школы ў гэтых чатырох пунктах, і ўжо там былі заняткі. Але з беларускімі школамі відаць боруцца ня толькі школьныя інспектары, але і Дырэктар Дэпартаменту Асьветы ў Вільні.

Дырэктар Дэпартаменту Асьветы паперай за №2054 загадаў школьным інспектарам зачыніць усе тыя ўрадовыя беларускія школы, аб якіх не пастанавіла валасная рада. Загад гэты Дырэктара Дэпартаменту Асьветы споўнены ўжо інспектарам Ашмянскага певету.

У клюшчанскай воласьці 4 беларускія урадовыя школы зачыненыя, а вучыцялі звольнены. Тое самое зроблена з 2-ма беларускімі школамі ў Крэўскай воласьці ў вёсках Арляняты і Бацяняты, дзе вучаць вучыцелька Марыя Станкевічанка і вучыцель Стрыга. Насяленьне страшна абурана гэткімі несправядлівымі пастановамі ўлады і дабіваецца прызнання яго правоў на беларускую школу. Людзі пэўны, што гэтакі несправядлівы загад Дырэктара Дэартамента Асьветы будзе адменены.

Крыніца, №31/1921 г.

Мова арыгіналу захаваная

Постоянный адрес статьи:
Если вы заметили ошибку в статье и хотите сообщить нам об этом, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Все статьи Сяргея Лескеця
  • Я не зарегистрирован
  • Я зарегистрирован
  • Имя (не заполнять) Email (не заполнять) Год (не заполнять)

    Добавить комментарий

    Отправить
    Правила размещения комментария
  • Добавить комментарий

    Войти и отправить
    Правила размещения комментария