Хроніка жыцця Краю. Баруны. Беларуская настаўніцкая семінарыя, 1921 год


Опубликовано:

Так сталася, што менавіта на Сёмуху я патрапіў у вёску Баруны Ашмянскага раёна, каб сфатаграфаваць будынак былой настаўніцкай семінарыі. Велічныя муры былой базылянскай школы сёння стаяць апусцелыя і даўно не фарбаваныя. А яшчэ 90 год таму тут віраваў беларускі незалежніцкі дух, тут навучаліся маладыя беларускія настаўнікі. І гэта за часамі польскай акупацыі, калі нацыянальнае культурнае жыццё было ледзь не пад забаронай!

З апошніх дзён семінарыі ў Барунах

Гістарычная Беларуская Вучыцельская Сэмінарыя ў Барунах 15-го траўня па загаду Ліхтаровіча, дырэктара Дэмапартаменту Асьветы, перастала існаваць. Аб сапраўды мучаніцкай прошласьці гэнай семінарыі пасьля яе сьмерці гаварыць німа патрэбы. Усім ясны гвалт учынены польскай школнай уладай над душой беларускай.

фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Зьвернем увагу на апошнія дні гэнай сэмінарыі.

Калі вучні даведаліся аб сваей цяжкой і жаласнай долі, калі дайшло да агульнага ведама, што іх хутка разгоняць на ўсе чатыры бакі, жадалі яны утрымаць у памяці хоць апошнія дні. Дык вось на Сёмуху адыгралі вучні сваімі сіламі “Паўлінку” Я. Купалы. Ігра прайшла дужа бойка і стройна. Маладыя артысты шмат выказалі здольнасьці і ўмеласьці.

Публікі, якая складалася з сялян, было многа. Усе былі захопленыя роднай сцэнай. Большасьць з сялян першы раз у жыцці бачылі такія рэчы.

фота Сяргея Лескеця, kraj.by

На другі дзень Сёмухі вучні атправіліся ў дарогу да Вільні, каб спажнацца с памяткамі беларускай мінуўшчыны. Падарож з Барун да жалезна-дарожнай станцыі Солы, на просторы 25 вёрст, адбывалася пехатой. Дайшоўшы да Жупран усе падарожныя стрымаліся з важнай мэтай, каб там знайсьці магілу бацькі беларускаго адраджэння Фр. Багушэвіча (Мацея Бурачка). Пры помачы вучыцялёў, прысутных пры вучнях: дырэктара С. Рак-Міхайлоўскага, Зяновіча і Шылы дарагая магіла была знайдзена. Тады шчыра памаліліся вучні за супакой духа бацькі свайго адраджэння і са слязьмі на вачах выслухалі прамову дырэктара сэмінарыі.

фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Па ўсім гэтым пашлі да станцыі. Язда цягніком была прыемнай і вясёлай. Вучні былі рады і вясёлы, бо яны пачулі, што мэта іхнай падарожы – навязаць лучнасьць між беларускай мінуўшчынай і сучаснасьцю і такім парадкам цвёрда ісьці да яснай будучыны.

17-га ўсе падарожныя былі ў Вільні, дзе прабылі чатыры дні, пад час якіх знаёміліся прадусім са старадаўнімі памяткамі беларускай мінуўшчыны.

На чацвёрты дзень маладыя беларусы на чале са сваім вучыцялямі варочаліся ў свае родныя вёскі, дамоў, у розныя куткі Ашмянскага павету. У ва ўсіх выгляд чэрствы, сьветлы, вясёлы і дужа-дужа надзейны.

Але ўспамін аб тым, што дзеткам гэтым злая воля польскага чыноўніка адняла навуку, з роднай хаты груба выгнала іх вон, напаўняў маладыя душы ненавісьцю да няволі, муціў іх супакой і радасьць і правакаваў аб іх неспакойнай і трывожнай будучыне.

К.

Крыніца №17, 1921 г.

Мова арыгіналу захаваная

Постоянный адрес статьи:
Если вы заметили ошибку в статье и хотите сообщить нам об этом, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Все статьи Сяргея Лескеця
  • Я не зарегистрирован
  • Я зарегистрирован
  • Имя (не заполнять) Email (не заполнять) Год (не заполнять)

    Добавить комментарий

    Отправить
    Правила размещения комментария
  • Добавить комментарий

    Войти и отправить
    Правила размещения комментария