Хроніка жыцця Краю. Алянец, 1921 год


Опубликовано:

Некалькі радкоў пра беларускую школу ў вёсцы Алянец (зараз Смаргонскі раён) і мост праз Вяллю.

Ашмяна. Начальнік раёну 10 сакавіка 1921 году зачыніў беларускую школу ў вёсцы Алянцы Беніцкай гміны.

Крыніца, №10/1921

Вёска Алянец, Беніцкай воласці, Ашмянскага павету. Каля вёскі Алянец працякае рэка Вяльля. Тут калісь быў мост праз гэту рэку, але ў вайну яго спалілі. Вось сяляне навазілі з лесу тоўстага бярвеньня і паклалі яго так, каб можна боло хадзіць. Гэта справа было ў восень 1920 г. тым часам скора настала зіма, рака замерзла і адчынілася ня толькі пешая дарога, але і ездавая. Цяпер, калі лёд на рацца разстаў, дык ізноў нельга было езьдзіць. Неяк раз праз гэты мост ішоў жаўнер польскае арміі. Вядома, бярвеньня ляжаді мітусь адно на адным, так што як ідзеш, дык яны злягка варочаюцца. Гэты жаўнер, ідучы па бярвенні, пасьлізнуўся і ўпаў у ваду, тут яго зараз выратавалі. Пасьля гэтага жаўнера выбралі на вёсках дошчак і наладзілі гэты мост, так што ізноў стала можна ездзіць. Тым часам, толькі дасканальна не скажу якой часьці, на гэтым мосьце паставілі патрулёў, якія бралі за праезд праз мост за кожную фурманку з сялян па 50 марак. Некаторыя сяляне сталі спрачацца за гэту плату, дык жаўнеры ўзялі ды і раскідалі з аднаго берагу ракі ізноў гэты мост.

Явар Відук, Крыніца №15/1921

Мова арыгіналу захаваная

Постоянный адрес статьи:
Если вы заметили ошибку в статье и хотите сообщить нам об этом, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Все статьи Сяргея Лескеця
  • Я не зарегистрирован
  • Я зарегистрирован
  • Имя (не заполнять) Email (не заполнять) Год (не заполнять)

    Добавить комментарий

    Отправить
    Правила размещения комментария
  • Добавить комментарий

    Войти и отправить
    Правила размещения комментария