Фестываль у Гальшанах


Опубликовано:

Правядзенне рыцарскіх фестываляў у краіне замкаў, як часам называлі нашу краіну, становіцца добрай традыцыяй. Удвая прыемна, што праходзяць такія мерапрыемствы пераважна ў нашым рэгіёне. Сёлета “слаўных рыцараў, прыгожых дам і люд паспаліты” фестывалем “Карагод стагоддзяў” сустракалі Гальшаны.

Ад самага пачатку фэст быў зладжаны на добрым узроўні. Арганізатары мерапрыемства паклапаціліся пра жыхароў Мінска, Смаргоні і Ашмянаў, прапанаваўшы ім аўтобус. Па самім мястэчку ад цэнтра да замка сноўдалі конныя вазочкі, супрацоўнікі ДАІ арганізавалі зручную паркоўку для прыехаўшых на машынах. Вось толькі з Маладзечна даехаць было праблематычна, таму я скарыстаўся верай у добрых землякоў і выправіўся ў падарожжа аўтаспынам, затым цягніком да Смаргоні, адтуль на шашу ў кірунку Крэва. Доўга мне стаяць не давялося – мяне “падабралі” хлопец з дзяўчынай, якія, як і я, спяшаліся на свята. Прыгадваючы мінулае і цікавыя гісторыі, мы вельмі хутка даехалі да месца.

Прыехалі своечасова. На цэнтральнай вуліцы, побач з касцёлам, ужо выстраівалася аўтакалона рэтрамашын: тут і амерыканскі вайсковы “Вілліс”, і савецкі міліцэйскі матацыкал, і нямецкі “Цундап”, якім кіраваў мужчына ў майцы з арыгінальным надпісам “Кіно і немцы”, і трафейны “Опель Кадет” (гонар уладальніка, арганізатара фэста і лідара гурта “Стары Ольса” Зміцера Сасноўскага), “Опель Супер 6/1”, Палутарка “Газ АА”.

Калона павольна рушыла да замка, дзе ўжо сабраліся ахвотныя памераць вайсковыя каскі, матацыклетныя акуляры і пафатаграфіравацца на рарытатэх.

Парад рэтра-машын

фота Сяргея Лескеця, kraj.by

фота Сяргея Лескеця, kraj.by

фота Сяргея Лескеця, kraj.by

фота Сяргея Лескеця, kraj.by

На тэрыторыі фестывалю працавалі некалькі пляцовак: “Рыцарскі стан”, “Горад майстроў”, “Дзіцячыя атракцыёны”, а таксама кафэ і гандлёвыя палаткі, намёты 17-га уланскага палка Вялікага княства Літоўскага.

Сярэднявечныя танцы

фота Сяргея Лескеця, kraj.by

фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Тым часам пачалося тэатралізаванае прадстаўленне “Каралеўскае вяселле”, арганізаванае гістарычным тэатрам “Падарожжа ў сярэднявечча”. Завіравалі ў танцы прыгожа апранутыя дзяўчаты з “Фламеі” і “Яварыны”, і падалося, што час спыніўся, і вярнуліся часы слаўных рыцараў і гожых паненак. Хараство і магія танцаў прыцягвала. Танчылі і дарослыя, і дзеці, і мясцовыя, і прыезжыя, госці і музыкі. Часам грымелі марціры і гарматы, уздымаючы ўгору дым і пужаючы мінакоў.

Рыцарскі стан

фота Сяргея Лескеця, kraj.by

фота Сяргея Лескеця, kraj.by

фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Добра натанцаваўшыся, гледачы рушылі да “Рыцарскага стану”, дзе пачынаўся турнір. Ці не самае відовішчнае прадстаўленне! Ізноў грымяць гарматы, звон жалеза, пераможцы і павержаныя. Між радоў палеглых праходзіўся манах у шэрай ільняной сутане і “ўваскрашаў загінуўшых” дзеля будучых подзвігаў. Колькі гасцей асмеліліся даць выклік рыцарам, засумняваўшыся ў іх непераможнасці, і самі выступілі з мячом у руках. Некаторым пашанцавала перамагчы.

Рыцарскі клуб "Меч і крумкач"

фота Сяргея Лескеця, kraj.by

фота Сяргея Лескеця, kraj.by

фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Звіняць трубы, і на пляцоўку выязджаюць два ўзброеныя рыцары. Пачынаецца конны рыцарскі турнір. Сапраўднае спаборніцтва, кіданне дзідаў, бой на мячах, паляванне на вепрука і апладысменты для пераможцы. Веліч і цяжар жалеза змяняе вытанчанасць стылю ампір. Следам выспупаюць уланы 17-га Літоўскага палка. Ізноў звіняць шаблі, уздымаюцца пікі. Сапраўднае спаборніцтва за пацалунак паненкі.

Конныя рыцары

фота Сяргея Лескеця, kraj.by

фота Сяргея Лескеця, kraj.by

фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Веліч і цяжар жалеза змяняе вытанчанасць стылю ампір. 17-ты Уланскі Літоўскі полк

фота Сяргея Лескеця, kraj.by

фота Сяргея Лескеця, kraj.by

фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Скончыліся баі, госці свята не даюць прайсці пераможцам турніраў, кожны жадае сфатаграфіравацца побач. А тым часам пад сценамі замка ўжо б’юць бубны і гудзе дуда. Пычынаецца даўгачаканы канцэрт. Граюць “Тутэйшыя”, “Cornucopia”, “Стары Ольса”, “Унія” і dj-праект “ПАВА”. 

фота Сяргея Лескеця, kraj.by

фота Сяргея Лескеця, kraj.by

фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Каля сцэны няма дзе прайсці: тут і скокі, і карагоды, і пляскі ў далоні. Ужо зайшло сонца і над гледачамі павіс цёмны сілуэт замка, а музыка не пераставала гучаць.

фота Сяргея Лескеця, kraj.by

фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Адзіным мінусам хачу адзначыць тое, што ніякай агароджы каля замка не было. Як вынік – кожны ахвотны ўздымаўся на кволыя сцены і вежы. На мерапрыемстве, якое павінна выхоўваць павагу да мінулага і ўздымаць праблему захавання спадчыны, не варта так рабіць. Думаю, у будучым гэта зменіцца ў лепшы бок.

Больш здымкаў з фестывалю ў Гальшанах глядзіце ТУТ.

Постоянный адрес статьи:
Если вы заметили ошибку в статье и хотите сообщить нам об этом, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Все статьи Сяргея Лескеця

МНЕНИЯ ПОЛЬЗОВАТЕЛЕЙ

  • Саша Ліс 15 августа 2012 в 14:50:34
    Не атрымалася паехаць на фэст, але дзякуючы аўтару, быццам сама пабывала там! Харошы рэпартаж, дзякуй!
  • Я не зарегистрирован
  • Я зарегистрирован
  • Имя (не заполнять) Email (не заполнять) Год (не заполнять)

    Добавить комментарий

    Отправить
    Правила размещения комментария
  • Добавить комментарий

    Войти и отправить
    Правила размещения комментария