Астравецкі дзённік. Дзень трэці і чацвёрты


Опубликовано:

Варняны-Дубнікі-Гервяты-Трокенікі-Слабодка-Тартак-Літвяны-Вялікія Свіранкі-Стрыпешкі

Першы выезд на Астравеччыну выдаўся надзіва цікавым і змястоўным. Што, натуральна, падагравала інтарэс да наступных вандровак. Шматлікія сустрэчы з сябрамі і новыя знаёмствы нараджалі ў маіх думках цікавыя тэмы і маршруты. Засталося толькі дачакацца спрыяльнага марозлівага надвор’я, і ў дарогу.

Праз тыдзень пасля першага падарожжа спыніліся завірухі, густыя хмары разышліся і фарбы наваколля сталі яркімі. Зімовы дзень стаў даўжэйшы, і, значыцца, багацейшым на здымкі і гісторыі.

Выбіраўся я ў Астравец суботнім ранкам, бо вельмі хацелася патрапіць на адкрыццё выставы па выніках пленэра беларускіх і літоўскіх фатографаў “Астравецкія вандроўкі”. Ды, безумоўна, пагутарыць з цікавымі людзьмі. І не прагадаў. Па адкрыцці мерапрыемства госці сабраліся на гарбатку, дзе пачаліся размовы і дыскусіі пра мастацтва, творчасць, родны край. Падаецца, гутарылі б да бясконцасці, але за вакном ужо пачало вечарэць, і вядучы мерапрыемства Алесь Юркойць прапанаваў перанесці палеміку ў яго хату. Далучыцца да нас абяцалі яшчэ два фотавандроўнікі: Юрый Акудовіч і Сяргей Плыткевіч. Хіба ад такога адмовішся?

І зноў жа, бясконцыя гутаркі аб вандроўках, творчых планах, цікавых мясцінах, якія толькі зрэдку перарываліся вясковай лазняй ды вячэрай. Так маглі і ўсю ноч гаманіць… Ды на раніцу ўжо запланаваныя здымкі касцёлаў у Варнянах і Гервятах.

Касцёл святога Георгія ў Варнянах

Касцёл св. Георгія, Астравецкі раён вёска Варняны, фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Касцёл св. Георгія, Астравецкі раён вёска Варняны, фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Касцёл св. Георгія, Астравецкі раён вёска Варняны, фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Касцёл св. Георгія, Астравецкі раён вёска Варняны, фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Але ці то сон быў моцны, ці то світанак раней пачаўся, бо першыя промні зімовага сонца мы не патрапілі убачыць. Неба ўжо ва ўсю гарэла чырванню, на двары ціснуў мароз, і мы, не марудзячы ні хвіліны, найхутчэй выбраліся ў дарогу. Аб’ехалі Варняны, сфатаграфавалі касцёл, і рушылі да Гервятаў.

Каб адчуць наколькі вялікі і прыгожы Гервяцкі касцёл святой Тройцы, трэба там пабываць самому. Яго вышыня складае 64 метры!

Касцёл св. Тройцы, Астравецкі раён вёска Гервяты, фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Касцёл св. Тройцы, Астравецкі раён вёска Гервяты, фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Касцёл св. Тройцы, Астравецкі раён вёска Гервяты, фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Касцёл св. Тройцы, Астравецкі раён вёска Гервяты, фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Касцёл св. Тройцы, Астравецкі раён вёска Гервяты, фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Сонца паволі падымалася і асвятляла неагатычную вежу, сумныя і задуменныя твары апосталаў, драўляныя крыжы. Ліхтары стаялі пакрытыя іскрыстым інеем, а пад нагамі рыпеў снег. А мы па чарзе, каб не замінаць адзін адному, хадзілі як зачараваныя вакол бажніцы і фатаграфавалі дэталі.

Вакол касцёла

Касцёл св. Тройцы, Астравецкі раён вёска Гервяты, фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Касцёл св. Тройцы, Астравецкі раён вёска Гервяты, фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Паўсядзённасць

Касцёл св. Тройцы, Астравецкі раён вёска Гервяты, фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Наступным пунктам у нашай вандроўкі была вёска Трокенікі, слаўная сядзібай Богуш-Шышак (другая палова ХІХ- першая палова ХХ стагоддзя),  захаваўшыміся флігелем, канюшняй-вазоўняй і старой палісадай. З цягам часу тут можна будзе зрабіць шыкоўны турыстычны комплекс. Што яшчэ цікава, і аб чым не ведаюць турысты, дык гэта тое, што адразу за сядзібай пачынаецца вялікі абрыў, побач з якім цячэ рачулка і засталіся камяні ад старога вадзянога млына.

Трокенікі. Сядзіба

 Сядзіба ў Трокеніках, Лескець Сяргей, kraj.by

Школа

Школа ў Трокеніках, Лескець Сяргей, kraj.by

Рэшткі млына

Рэшткі млына ў Трокеніках, Лескець Сяргей, kraj.by

Пасля Трокенікаў мы рушылі да вёскі Слабодка і мясцовага возера. Вёска ўсю сваю гісторыю стаіць побач з шляхам з Вільні на Полацак. Бытуе легенда, што быццам бы ўсе вандроўнікі, што рушылі дарогай да сталіцы Вялікага княства Літоўскага, мыліся ў гэтым возеры."Мог мыцца тут і сам Францыск Скарына, калі ішоў з Полацка ў Вільню" - з гонарам за свае мясціны прамовіў Алесь. 

Вёска Слабодка. Гісторыю тут памятаюць

Вёска Слабодка, фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Славутае возера

Славутае возера, фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Непадалёк ад вёскі Тартак доўгі час у занядбаным стане былі помнікі ахвярам першай сусветнай вайны. Але ў 2004 годзе з ініцыятывы мясцовых жыхароў іх аднавілі, што праўда, дабрацца да іх зімою вельмі складана.

Помнікі ахвярам першай сусветнай вайны

фота Сяргея Лескеця, kraj.by

фота Сяргея Лескеця, kraj.by

фота Сяргея Лескеця, kraj.by

фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Зімовы дзень набліжаўся да заканчэння, але прага падарожжа ў нас не знікала. Мы прыпыніліся ля Вяллі, па якой ішоў крыгаход, і заварожаныя відовішчам абмяркоўвалі далейшы маршрут.

Вёска Вялікія Свіранкі. Касцёл Святога Юрыя

Касцёл св. Юрыя, фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Касцёл св. Юрыя, фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Касцёл св. Юрыя, фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Тут хтосьці прыгадаў, што ля самай беларуска-літоўскай мяжы, непадалёк ад Стрыпешак, стаіць стараверская царква святой Тройцы, якая ўжо не дзейнічае з 1950-х гадоў. Пабудова ўнікальная, нават здымкаў яе мала дзе можна пабачыць. Вырашылі паспяшацца. Бо дарога там не лепшая, а мясціны запусцелыя.

Стараверская царква

Стараверская царква, фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Стараверская царква, фота Сяргея Лескеця, kraj.by

І сапраўды. Будынак стараверскай царквы, адзіны ў рэгіёне, што захаваўся з канца ХVIII стагоддзя, стаяў апусцелым непадалёк ад дарогі. Навокал ніводнай хаткі, ніякага следк чалавека. А калісьці тут былі вялікія вёскі. Хадзілі чуткі, што напачатку 2000-х і саму царкву хацелі перавезці ў Мінск для патрэбаў сталічных старавераў, а тут, у Стрыпешках пабудаваць на могілках невялікую каплічку. Толькі вось планы не рэалізаваліся. Мабыць гэта і да лепшага, помнік застанецца на сваім месцы. Хтосьці цешыць сябе надзеяй, што царкву адновяць прыехаўшыя на працу на Астравецкую АЭС расіяне...

А сонца тым часам павольна хілілася да гарызонта, малюючы даўгія цені. Сканчаўся чарговы дзень майго падарожжа: флэшка перапоўненая здымкамі, абутак мокры ад снежных сумётаў, твар абветраны. Але гэта нішто ў параўнанні з тым, што мне давялося пабачыць, дзе пабываць, для сябя зразумець. Заўтра мяне чакае новы дзень і новыя падарожжы.

Больш здымкаў з вёсак Варняны, Дубнікі, Гервяты, Трокенікаў, Слабодкі, Вялікіх Свіранак, Стрыпешак можна пабачыць у фотагалерэі Края.

Постоянный адрес статьи:
Если вы заметили ошибку в статье и хотите сообщить нам об этом, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Все статьи Сяргея Лескеця
  • Я не зарегистрирован
  • Я зарегистрирован
  • Имя (не заполнять) Email (не заполнять) Год (не заполнять)

    Добавить комментарий

    Отправить
    Правила размещения комментария
  • Добавить комментарий

    Войти и отправить
    Правила размещения комментария