Астравецкі дзённік. Дзень пяты


Опубликовано:

Варняны-Бабраўнікі

Ёсць на Астравеччыне адна вёсачка, што мае больш як тысячагадовую гісторыю. Гэта – Бабраўнікі. Але аб гэтым вы не прачытаеце ў падручніках па гісторыі ды навуковых даведніках, бо той сведка мінулага, што на працягу вякоў захоўваў у зямлі свае таямніцы, за савецкім часам быў знішчаны. Непадалёк вясковых хат, на высокім ўзгорку, у часы Вялікага княства Літоўскага, на, меркавана, старажытным гарадзішчы, ўзвышаўся гаспадарскі двор Высакадворскай воласці. Тут і цяпер можна знайсці керамічныя чарапкі, сярэднявечныя манеты, а ў ваколіцах нават і каменныя сякеры.


Вёска Баброўнікі

Вёска Баброўнікі, фота Сяргея Лескеця, kraj.by

 

Вёска Баброўнікі, фота Сяргея Лескеця, kraj.by

 Вось толькі даследаваць гэта немагчыма. Калгаснае кіраўніцтва на месцы помніка, дзе яны з 80-х злівала з фермаў бруд, колькі год таму загадала зрабіць сенажную яму. Разкапалі, разцярушылі культурны слой, знішчылі помнік… Бывай, гісторыя!

Парадаксальна, але аб колішнім “двары” яшчэ згадваюць старажылы. Так, мясцовая жыхарка, Рэня Блашкевіч 1926 года нараджэння, сцвярджае, што чула аб гэтым яшчэ ад маці сваёй. Паведаміла мне пані Рэня і яшчэ адну гісторыю:

Пані Рэня Блашкевіч

Пані Рэня, фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Было гэта вельмі даўно. Распавядала мне гэта мая бабуля, якая пачула ад сваей, калі яшчэ маладой была. Вялікая бяда ў нашым краі была – панавала страшная хвароба. Халера! Колькі людзей паўмірала… Не паспявалі хаваць, сем’ямі адыходзілі. У кожнай хаце па труне было. Не ведалі людзі паратунку.

Капліца святога Рафала ў Бабраўніках

Капліца св. Рафала ў Баброўніках, фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Капліца св. Рафала ў Баброўніках, фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Капліца св. Рафала ў Баброўніках, фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Адзін чалавек падказаў, што каб выратавацца ад хваробы, трэба жанчынам за адну ноч саткаць ручнік, пасля з гэтым ручніком абыйсьці вакол вёскі і спаліць яго ў цэнтры вёскі, ля скрыжавання. А пасля на тым месцы паставіць крыж. Як сказаў, так і зрабілі.

Капліца св. Рафала ў Баброўніках, фота Сяргея Лескеця, kraj.by

І ведаеш, чалавеча, мінавала бяда. А пасля ўжо адна бабуля будзе бычыць сон, як ідзе высокая худая жанчына ва ўсім чорным і перад самай вёскай спыняецца. Не можа далей рушыць. І будзе казаць: “Эх, не далі мне тут разгуляцца!”. Дык вось гэта Халера да нас ішла, а мы зрабілі абрад абворвання і не пусцілі яе. Так і выжылі. Пасля ўжо, як зтрухнеў той крыж, цераз дарогу, баючыся вяртання страшнай хваробы, пабудавалі з цэглы каплічку святога Рафала (другая палова ХІХ ст). Вось зараз ён нас і аберагае.

Помнік мясцовым жыхарам, якія загінулі ў Другой сусветнай вайне

Вёска Баброўнікі, фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Беражом і мы яго. Савецкім уладам ён замінаў, што блізка ля дарогі стаіць, перашкаджае руху… Адстаялі, паставілі агароджу, белім тынкоўкай на святы. Вось адна бяда, што няма каму тут ужо жыць. Апусцела вёска, паз’язджалі ўнукі. А вяртацца ніхто не хоча. Хто працы вясковай баіцца, каму гарадзкія ўмовы падавай, хто ад атамнай станцыі падалей бяжыць. У кожнага свае клопаты.

"Кватарант" пані Рэні

Вёска Баброўнікі, фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Пагутарыўшы яшчэ колькі часу, я падзякаваў і развітаўся з пані Рэняй. Не часта патрапіш у дарозе на такога цікавага суразмоўцу, з уласным бачаннем і цікаўнасцю да былога, чалавекам, які ёсць жывым сведкам нашай нядаўняй гісторыі. Буду спадзявацца, што яшчэ неаднойчы мне сустрэнуцца такія людзі.

Больш здымкаў з вёскі Бабраўнікі можна пабачыць у фотагалерэі Края.

Постоянный адрес статьи:
Если вы заметили ошибку в статье и хотите сообщить нам об этом, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Все статьи Сяргея Лескеця
  • Я не зарегистрирован
  • Я зарегистрирован
  • Имя (не заполнять) Email (не заполнять) Год (не заполнять)

    Добавить комментарий

    Отправить
    Правила размещения комментария
  • Добавить комментарий

    Войти и отправить
    Правила размещения комментария