Астравецкі дзённік. Дзень пяты. Працяг


Опубликовано:

Бабраўнікі-Рудзішкі

На Астравеччыне, акрамя таго засценка Рудзішкі, што я ведаю і дзе бываю частым госцем у краязнаўцы і мастака Стафана Казлоўскага, ёсць яшчэ адзін. Цікавы сваей непаўторнай гісторыяй і хараством наваколля: грувасткім дубам, шэрымі валунамі і прыдарожным крыжам. Але лёс яму наканаваны нядоўгі. Апошні жыхар засценка, Ігнат Бразевіч, даўно ўжо з’ехаў са сваёй хаты да сваякоў, а апусцелыя падворкі ў любы час пад каўшом экскаватара сыдуць пад зямлю.

 

Засценак Рудзішкі

Засценак Рудзішкі, фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Засценак Рудзішкі, фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Засценак Рудзішкі, фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Нібы сярэднявечным валам агароджвае яго новапабудаваная чыгуначная ветка ад месца будаўніцтва Астравецкай атамнай элекстрастанцыі. Паводле праекта будаўніцтва, у пэўным радыусе ад станцыі павінны быць пазразаныя ўсе дрэвы і кусты, знішчаныя апусцелыя хаты. Безумоўна, людзі атрымаюць кампенсацыю і, магчыма, застануцца задаволеныя, але штосьці знікне назаўсёды і незваротна.

Падворак Ігната Бразевіча. На дзвярах стаіць крыж, як знак таго, што хата не жылая і ідзе пад знос

Засценак Рудзішкі, фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Верагодна, шаноўны чытач задасца пытаннем, што цікавага ў тых старых, нікому не патрэбных хатах? Падчас такія пытанні ўзнікалі і ў мяне, пакуль туды не трапіў. Але тое, што я пабачыў, проста здзівіла.

Пра дзясяткі драўляных вырабаў, якім пазайздросціў бы любы раённы музей, гаварыць не даводзіцца. Там гэтае багацце параскіданае па падворках. Відаць, тут хтосьці не раз корпаўся ў сціплых рэчах гаспадароў, шукаючы «польскае золата». Для такіх людзей праца чалавечых рук нічога не значыць, і сапраўдныя скарбы яны не здольныя ўбачыць, нават калі тыя знаходзяцца на сценах.

Засценак Рудзішкі

Засценак Рудзішкі, фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Засценак Рудзішкі, фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Гаворка тут пойдзе пра традыцыйныя насценныя дываны, якімі беларусы ўпрыгожвалі сцены сваіх пакояў. Мясцовы краязнаўца Алесь Юркойць сцвярджае, што ў гэтых ваколіцах яму вельмі часта трапляліся такія дываны, але ён ніяк не мог даведацца, хто іх вырабляе. Адказ на гэтае пытанне мы знайшлі ў адной з хат, сцены якой былі размаляваныя прыгожымі жанчынамі, рамантычнымі сустрэчамі, буйнымі кветкамі і экзатычнамі жывёламі. Пярэстыя фарбы з цягам часу страцілі сваю прывабнасць, але па-ранейшаму зачароўвалі.

Малюнкі невядомага мастака

фота Сяргея Лескеця, kraj.by

фота Сяргея Лескеця, kraj.by

фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Аўтарам гэтых работ, калі меркаваць па тэматыцы і стылістыцы, хутчэй за ўсё была мясцовая жанчына. Яе працы падобныя па стылістыцы да твораў Алены Кіш — генія беларускага інсітнага мастацтва, дываны якой паспелі сабраць Міхась Раманюк і мастакі ягонага кола.

У апусцелай хаце

Засценак Рудзішкі, фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Прыкра, што няма ў каго распытаць пра яе, безыменнага народнага майстра з Астравеччыны. Да таго ж, роспіс на сценах зроблены на гіпсакардоне, што шчыльна прыбіты да брусоў. Магчымасці пераносу насценных карцін няма. І са зносам дома сыдуць у нябыт працы яго гаспадыні.

Апошні здымак, што я зрабіў у Рудзішках, атрымаўся, як мне падаецца, вельмі сімвалічным: пустая хата, абразок, святло і цені, трывожныя позіркі. У чаканні непазбежнага засценак дажывае апошнія дні.

Постоянный адрес статьи:
Если вы заметили ошибку в статье и хотите сообщить нам об этом, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Все статьи Сяргея Лескеця

МНЕНИЯ ПОЛЬЗОВАТЕЛЕЙ

  • Купалінка 16 мая 2012 в 22:01:21
    Вельмі цікавы матэрыял!!! Задумваешся над тым, якую спадчыну мы губляем... Здымкі падмацоўваюць гэтыя цяжкія думкі!
  • Саша Ліс 15 августа 2012 в 14:38:21
    Вельмі цікава, дзякуй! Захацелася паўтарыць Ваш маршрут.
  • Я не зарегистрирован
  • Я зарегистрирован
  • Имя (не заполнять) Email (не заполнять) Год (не заполнять)

    Добавить комментарий

    Отправить
    Правила размещения комментария
  • Добавить комментарий

    Войти и отправить
    Правила размещения комментария